РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1
Чвакаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Тое, што і чаўкаць (у 2 знач.). || назоўнік: чваканне.
Чвартаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
У старажытнасці: пакараць (караць) смерцю адсячэннем рук, ног і галавы. || назоўнік: чвартаванне.
Чвэртка
назоўнік | жаночы род
Тое, што і чвэрць. || прыметнік: чвэрткавы.
Чвэрць
назоўнік | жаночы род
1. Чацвёртая частка цэлага. Ч. года.

2. Адзін з чатырох перыядаў, на якія ўмоўна падзяляецца навучальны год у школе. Усе вучні паспяхова закончылі першую ч.

3. Даўняя мера сыпкіх рэчываў, роўная 8 чацверыкам (каля 210 л.). Дзве чвэрці аўса.

4. Даўняя мера аб'ёму вадкасці, роўная чацвёртай частцы вядра (каля 3 л.), якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы, а таксама пасудзіна ёмістасцю ў тры літры.

5. Старая мера даўжыні, роўная чацвёртай частцы аршына, што існавала да ўвядзення метрычнай сістэмы.

6. Старая мера зямельнай плошчы, роўная О,5 дзесяціны.

7. Нота працягласцю ў адну чацвёртую частку цэлай ноты (спецыяльны тэрмін).

8. Адна з чатырох фаз Месяца; вузкі серп Месяца ў першай ці апошняй фазе (спецыяльны тэрмін).

9. Паз прамавугольнага сячэння па канту дошкі для змацавання яе з другой дошкай (спецыяльны тэрмін). Тры чвэрці да смерці (размоўнае жартаўлівае) — пра слабага, хворага чалавека, якому мала засталося жыць. || прыметнік: чвэрцевы.
Чвэрцьфінал
назоўнік | мужчынскі род
У спартыўных спаборніцтвах: гульня на першынство, якая папярэднічае паўфіналу. || прыметнік: чвэрцьфінальны.
Чвэрцьфіналіст
назоўнік | мужчынскі род
У спартыўных спаборніцтвах: непасрэдны ўдзельнік чвэрцьфіналу. || жаночы род: чвэрцьфіналістка.
Чвякацца
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Падаць, стукацца з глухім, мяккім гукам. || аднакратны дзеяслоў: чвякнуцца. || назоўнік: чвяканне.
Чвякаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Утвараць гукі, характэрныя для хадзьбы па гразі.

2. Ісці па мокрым, гразкім, утвараючы характэрныя гукі.

3. Тое, што і чаўкаць (у 1 знач.).

4. Падаць, утвараючы глухі, мяккі гук. || аднакратны дзеяслоў: чвякнуць. || назоўнік: чвяканне.
2009–2019. Беларусь, Менск.