РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1
Член
назоўнік | мужчынскі род
1. Асоба (а таксама краіна, арганізацыя), якая ўваходзіць у састаў якога-н. саюза, аб'яднання, групы, таварыства. Правадзейны ч. Акадэміі навук. Ч. Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

2. Адна з састаўных частак якога-н. цэлага. Ч. прапорцыі (спецыяльны тэрмін). Ч. сказа.

3. Частка цела (часцей пра канечнасці). За час доўгага сядзення ў лодцы ў экскурсантаў анямелі ўсе члены, асабліва ногі.

4. Тое, што і артыкль (спецыяльны тэрмін). Азначальны ч. (напр. у нямецкай мове — dеr, dіе, dаs). || прыметнік: членскі і членны.
Член-карэспандэнт
назоўнік | мужчынскі род
Акадэмічнае вучонае званне, ніжэйшае за акадэміка (правадзейнага члена), якое носяць прызнаныя вучоныя або дзеячы мастацтваў, выбраныя агульным сходам якой-н. акадэміі ў яе састаў без права рашаючага голасу (у адрозненне ад правадзейных членаў акадэміі). || прыметнік: член-карэспандэнцкі.
Членараздзельны
прыметнік
Выразны, зразумелы, ясны (пра гукі мовы, пра мову). Гаварыць членараздзельна (прыслоўе). || назоўнік: членараздзельнасць.
Членашкодніцтва
назоўнік | ніякі род
1. Наўмыснае пашкоджанне якога-н. члена ці органа свайго цела.

2. Прычыненне знявечання каму-н. || прыметнік: членашкодніцкі.
Членістаногія
назоўнік | ніякі род
Вышэйшы тып беспазваночных жывёл, цела і канечнасці якіх падзелены на сегменты (членікі).
Членісты
прыметнік
Які складаецца з асобных частак, членікаў. Членістыя жывёлы, расліны. || назоўнік: членістасць.
Членства
назоўнік | ніякі род
Удзел у арганізацыі, таварыстве, саюзе і пад. на правах члена (у 1 знач.).
Чляніцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Дзяліцца на асобныя часткі, члены; расчляняцца. Слова членіцца на корань і суфіксы. || закончанае трыванне: расчляніцца. || назоўнік: чляненне.
Чляніць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Дзяліць на асобныя часткі, члены; расчляняць. || закончанае трыванне: расчляніць. || назоўнік: чляненне.
2009–2019. Беларусь, Менск.