РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1
Чмель
назоўнік | мужчынскі род
Насякомае сямейства пчаліных з тоўстым махнатым цельцам. || прыметнік: чмяліны.
Чмурыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Адурманьваць, тлуміць. Не чмуры мне галавы.

2. Ашукваць, абдурваць, збіваць з толку каго-н. || закончанае трыванне: ачмурыць.
Чмурэць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Станавіцца дурным; дурнець.
Чмут
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
1. Ашуканец, несумленны ў адносінах да людзей чалавек.

2. Дурман, ачмурэнне. Змятаць з дарог старых законаў ч.
Чмуціць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Баламуціць, дурыць галаву, вярзці бязглуздзіцу. || закончанае трыванне: ачмуціць.
Чмыхаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. З шумам выпускаць паветра праз ноздры.

2. Смеючыся, плачучы ўтвараць гук носам ці губамі.

3. Перарывіста, з шумам выпускаць паветра, пару, адпрацаваны газ.

4. пераноснае значэнне: Выражаць незадаволенасць чым-н. (размоўнае). || аднакратны дзеяслоў: чмыхнуць. || назоўнік: чмыханне.
Чмякацца
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Падаць з глухім, мяккім гукам. || аднакратны дзеяслоў: чмякнуцца. || назоўнік: чмяканне.
Чмякаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Тое, што і чвякаць. || аднакратны дзеяслоў: чмякнуць. || назоўнік: чмяканне.
2009–2019. Беларусь, Менск.