РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 2 3 4 5
Чуб
назоўнік | мужчынскі род
1. Пасма валасоў, якая спадае на лоб або ўзнімаецца над ілбом (звычайна ў мужчын).

2. Пасма доўгіх валасоў, пакінутая на цемені брытай галавы ў запарожцаў і ўкраінскіх казакоў; асяледзец.

3. Прыўзнятае пер'е на галаве некаторых птушак. Курыца з чубам.Брацца за чубы (размоўнае неадабральнае) — біцца. || памяншальная форма: чубок.
Чубатка
назоўнік | жаночы род
Птушка з чубам на галаве (звычайна пра курыцу).
Чубаты
прыметнік
1. З чубам. Чубатая курыца.

2. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў. Ч. шалфей. Ч. рабчык. || назоўнік: чубатасць.
Чубіцца
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Біцца; сварыцца.
Чубіць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Тузаць за валасы, сварыцца, лаяцца з кім-н. Хто каго любіць, той таго і чубіць (прыказка).
Чуваць
выказнік
1. Можна чуць, чуецца. Ч. як дождж барабаніць у шыбы.

2. Ёсць звесткі пра каго-, што-н. (размоўнае). Што ч. на свеце? Бацька не вярнуўся з вайны, і нічога не чуваць пра яго.

3. Успрыймацца органамі пачуццяў. Ч. пах дыму.
Чувашы
назоўнік | мужчынскі род
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Чувашскай Рэспублікі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі. || жаночы род: чувашка. || прыметнік: чувашскі.
Чувякі
назоўнік | мужчынскі род
Мяккі абутак без абцасаў (пераважна ў народаў Каўказа). || прыметнік: чувячны.
Чудзь
назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік
У Старажытнай Русі: агульная назва некаторых заходняфінскіх плямён. || прыметнік: чудскі.
Чужаземец
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек з чужой краіны; іншаземец. || жаночы род: чужаземка.
2009–2019. Беларусь, Менск.