РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Чыгун
назоўнік | мужчынскі род
1. Сплаў жалеза з вугляродам, больш крохкі, менш коўкі, чым сталь. Выплаўка чыгуну.

2. Гаршчок з такога сплаву. Паставіць ч. у неч. || памяншальная форма: чыгунок і чыгунчык. || прыметнік: чыгунны.
Чыгуналіцейны
прыметнік
Які мае адносіны да выплаўкі чыгуну (у 1 знач.) Ч. завод.
Чыгуналіцейшчык
назоўнік | мужчынскі род
Рабочы, які займаецца выплаўкай чыгуну, ліццём чыгунных вырабаў.
Чыгунаплавільны
прыметнік
Тое, што і чыгуналіцейны. Ч. завод.
Чыгуначнік
назоўнік | мужчынскі род
Работнік чыгуначнага транспарту. || жаночы род: чыгуначніца.
Чыгунка
назоўнік | жаночы род
1. Рэйкавая дарога, прызначаная для руху паяздоў. Пракласці чыгунку. Рамонт чыгункі.

2. Комплекснае транспартнае прадпрыемства, якое забяспечвае перавозку пасажыраў і грузаў па такой дарозе. Працаваць дыспетчарам на чыгунцы.

3. Чыгунная печка (размоўнае). || прыметнік: чыгуначны.
Чыж
назоўнік | мужчынскі род
Невялікая лясная пеўчая птушка сямейства ўюрковых. || прыметнік: чыжоў і чыжовы.
Чыжык
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і чыж. || прыметнік: чыжыкавы.
Чыжык
назоўнік | мужчынскі род
Дзіцячая гульня, у якой завостраная з двух канцоў палачка заганяецца ў круг ударам другой палачкі, а таксама сама такая палачка. Гуляць у чыжыка.
Чый
займеннік
1. пытальны. Указвае на прыналежнасць каму-, чаму-н. Чыя гэта хата? Ч. гэта нож?

2. пытальны і адносны. З якой сям'і, з якога роду. Ч. ты будзеш?

3. неазнач. Тое, што і чый-небудзь (размоўнае). Не хадзі босы, абуй чые чаравікі.

4. адносны. Падпарадкоўвае даданыя азначальныя сказы. Гэта быў чалавек, чыя хата стаяла на ўзлеску.

5. адносны. Падпарадкоўвае даданыя дапаўняльныя сказы.

6. адносны. Падпарадкоўвае даданыя дзейнікавыя сказы. Няхай той, чыя гэта шапка, і забярэ яе.
2009–2019. Беларусь, Менск.