РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 2 3
Чэзлы
прыметнік
1. Які слаба расце, хілы (пра расліны).

2. Хваравіты, слабы, кволы. || назоўнік: чэзласць.
Чэзнуць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Станавіцца чэзлым (у і знач.). Ад засухі чэзла ўсё на полі.

2. Губляць здароўе, сілы. Хлопчык чэз на вачах.

3. Станавіцца менш выразным, змяншацца, прападаць. На світанні зоркі на небе чэзлі, станавіліся нябачнымі.
Чэк
назоўнік | мужчынскі род
1. Грашовы дакумент з распараджэннем укладчыка банка аб выдачы прад'яўніку сумы з бягучага рахунку ці пералічэнні грошай на іншы рахунак. Ч. на прад 'яўніка. Падпісаць ч.

2. Талон з касы з пацвярджэннем сумы, атрыманай за тавар, а таксама талон у касу ад прадаўца з указаннем сумы, якую патрэбна заплаціць. || прыметнік: чэкавы. Чэкавая кніжка.
Чэк
назоўнік | мужчынскі род
Участак поля з пасевамі рысу, абгароджаны землянымі валікамі для затрымкі вады. Рысавыя чэкі. || прыметнік: чэкавы.
Чэка
назоўнік | жаночы род | нескланяльнае
Скарочаная назва надзвычайнай камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй, сабатажам і спекуляцыяй; існавала ў СССР у перыяд 1918— 1922 гг.
Чэкіст
назоўнік | мужчынскі род | гістарычнае
Супрацоўнік Чэка. || жаночы род: чэкістка. || прыметнік: чэкісцкі.
Чэкмень
назоўнік | мужчынскі род
Старадаўняе верхняе мужчынскае адзенне каўказскага тыпу ў выглядзе паўкафтана, пашытага ў талію са зборкамі ззаду.
Чэлядзь
назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік
1. Насельніцтва феадальнай вотчыны Старажытнай Русі, якое знаходзілася ў разнастайных формах залежнасці ад феадалаў.

2. Дваровыя людзі, слугі памешчыка пры прыгонным праве.

3. пераноснае значэнне: Людзі нізкага службовага становішча, якія імкнуцца выслужыцца перад высокапастаўленымі асобамі (пагардлівае).
Чэмер
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і чамярыца. || прыметнік: чэмерны.
Чэмпіён
назоўнік | мужчынскі род
1. Спартсмен (або спартыўная каманда) — пераможца ў спаборніцтвах па якому-н. віду спорту на першынство горада, краіны, свету. Ч. свету па шахматах. Ч. Еўропы па боксу.

2. Жывёліна, якая заняла першае месца на выстаўцы, спаборніцтвах. || жаночы род: чэмпіёнка. || прыметнік: чэмпіёнскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.