РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 52
Чарадзейства
назоўнік | ніякі род
1. Вядзьмарства, чары (устарэлае).

2. пераноснае значэнне: Тое, што і чары (у 2 знач.).
Чарамша
назоўнік | жаночы род
Від дзікарослай цыбулі, па смаку і паху падобнай на часнок; мядзведжая цыбуля.
Чаранкаваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне
Прышчэпліваць і вырошчваць расліны пры дапамозе чаранкоў. || закончанае трыванне: адчаранкаваць. || назоўнік: чаранкаванне.
Чаранок
назоўнік | мужчынскі род
1. Частка сцябла, галінкі з пупышкамі ад расліны, прызначаная для прышчэпкі і пасадкі.

2. Вузкая частка ліста, якая злучае яго са сцяблом. || прыметнік: чаранковы.
Чарапаха
назоўнік | жаночы род
1. Жывёліна атрада паўзуноў, пакрытая касцявым панцырам, якая вельмі павольна рухаецца на кароткіх лапах, што могуць разам з галавой і хвастом уцягвацца ў панцыр. Марская ч.

2. зборны назоўнік: Рагавыя пласцінкі панцыра гэтай жывёлы, а таксама вырабы з такіх пласцінак. || памяншальная форма: чарапашка. || прыметнік: чарапахавы і чарапашы.
Чарапашка
назоўнік | жаночы род
1. гл. чарапаха.

2. Насякомае атрада клапоў, небяспечны шкоднік злакавых раслін.
Чарапашы
прыметнік
1. гл. чарапаха.

2. пераноснае значэнне: Вельмі павольны. Ч. крок. Чарапашыя тэмпы работы.
Чарапіца
назоўнік | жаночы род
1. зборны назоўнік: Дахавы матэрыял у выглядзе абпаленых гліняных або цэментных пласцінак або плітак з пазамі. Дом пакрыты чарапіцай.

2. Асобная такая пласцінка. || прыметнік: чарапічны. Ч. завод.
Чарапічны
прыметнік
1. гл. чарапіца.

2. Зроблены з чарапіцы, пакрыты чарапіцай. Ч. дах.
Чарапічына
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Тое, што і чарапіца (у 2 знач.).
2009–2019. Беларусь, Менск.