РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 52
Чарапок
назоўнік | мужчынскі род
Абломак, асколак разбітай глінянай, чыгуннай, шкляной пасудзіны. || прыметнік: чарапковы.
Чарапок
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | грубае
Тое, што і чэрап (у 1 знач.). Ляснік дагнаў парубшчыка і загрэў па чарапку.
Чараўнік
назоўнік | мужчынскі род
1. У казках і павер'ях: той, хто валодае чарамі; вядзьмар. Злы ч. ператварае чалавека ў жабу.

2. Знахар, лекар-самавучка, які лечыцца нібыта з дапамогай вядзьмарства, чараў.

3. пераноснае значэнне: Чалавек, здольны захапіць чым-н., зачараваць. Ч. слова. Ч. беларускай паэзіі. || прыметнік: чараўніцкі.
Чараўніца
назоўнік | жаночы род
1. Паводле казак і павер'яў — жанчына, якая здольна чараваць, вядзьмарыць.

2. Знахарка, лекар-самавучка.

3. пераноснае значэнне: Вельмі прыгожая жанчына. || прыметнік: чараўніцкі.
Чараўніцтва
назоўнік | ніякі род
1. Сіла, дзеянні чараўніка; вядзьмарства, чары (устарэлае).

2. Дзеянні знахара шляхам замоў; знахарства. || прыметнік: чараўніцкі і чараўнічы.
Чараўнічы
прыметнік
1. гл. чараўніцтва.

2. пераноснае значэнне: Які выклікае захапленне, зачароўвае; чароўны. Чараўнічыя мясціны палачанскіх азёраў.
Чарахнуць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Моцна стукнуць па чым-н. Ч. пугаўём па патыліцы.

2. Стрэліць кароткай чаргой з аўтаматычнай зброі. Ч. з аўтамата.

3. Разануць чым-н. вострым. Ч. нажом па пальцах.
Чараціна
назоўнік | жаночы род
Адна сцябліна чароту.
Чарацянка
назоўнік | жаночы род
Пеўчая птушка атрада вераб'іных, якая жыве ў чароце і ўзбярэжных кустах. Трашчаць няспынна чарацянкі.
Чарва
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін | зборны назоўнік
Лічынкі пчол.
2009–2019. Беларусь, Менск.