РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 52
Чарльстон
назоўнік | мужчынскі род
Амерыканскі танец з чатырохдольным рытмам, а таксама музыка да гэтага танца.
Чарна
прыстаўка
Першая частка складаных слоў, ужыв. замест «чорна...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. чарнабровы, чарнакрылы, чарнабурка.
Чарнабровы
прыметнік
З чорнымі бровамі. Чарнабровая дзяўчына.
Чарнабурка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Чорна-бурая ліса, а таксама футра, каўнер з такой лісы. Паліто з чарнабуркай.
Чарнавата (чарнавата-)
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. з чорным адценнем, напр. чарнавата-ліловы, чарнавата-сіні, чарнаватафіялетавы.
Чарнавік
назоўнік | мужчынскі род
Чарнавы рукапіс. Апавяданне ў чарнавіку. Ч. сачынення.
Чарнавокі
прыметнік
З чорнымі вачамі. Ч. хлопец.
Чарнавусы
прыметнік
З чорнымі вусамі. Ч. мужчына.
Чарнавы
прыметнік
1. Напісаны начарна, не канчаткова. Ч. варыянт рукапісу.

2. Прызначаны дня запісу начарна. Ч. сшытак.

3. Дапаможны, падсобны (пра работу, размоўнае).

4. Звязаны з першапачатковай стадыяй вытворчасці. Чарнавая фрэзероўка.

5. Са значнай колькасцю прымесей (пра металы, спецыяльны тэрмін). Чарнавая медзь.
Чарнагорцы
назоўнік | мужчынскі род
Паўднёваславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Чарнагорыі, што ўваходзіць у Югаславію. || жаночы род: чарнагорка. || прыметнік: чарнагорскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.