РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 52
Чарнасліў
назоўнік | мужчынскі род | зборны назоўнік
Сушаныя плады слівы асобага сорту.
Чарнасоценец
назоўнік | мужчынскі род
У царскай Расіі: крайні рэакцыянер, шавініст [першапачаткова пра членаў манархічных пагромных паліцэйскіх арганізацый, так званых чорных соцень].
Чарнасоценны
прыметнік
Уласцівы чарнасоценцам, рэакцыйна-шавіністычны.
Чарнец
назоўнік | мужчынскі род | устарэлае
Манах. || жаночы род: чарніца.
Чарнецца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Тое, што і чарнець (у 2 знач.). Удалечыні чарнелася сцяна лесу.
Чарнець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Станавіцца чорным, цёмным або чарнейшым, цямнейшым. Золата не чарнее. Смуглявы твар ад сонца яшчэ больш чарнеў.

2. Вылучацца сваім колерам (пра што-н. чорнае, цёмнае). На гарызонце чарнеў лес. || закончанае трыванне: счарнець і пачарнець.
Чарніла
назоўнік | ніякі род
Водны раствор якога-н. каляровага рэчыва, прызначанага для пісання. Пісаць чарнілам. Чорнае ч. Сімпатычнае чарніла — бясколерная або слаба афарбаваная вадкасць, якая выкарыстоўваецца ў тайнай перапісцы. || прыметнік: чарнільны. Ч. прыбор. Чарнільная пляма.Чарнільны арэшак — арэхападобная чорная нарасць на лісці дуба і некаторых іншых дрэў, якая раней служыла для вырабу чарніла.Чарнільная душа (устарэлае неадабральнае) — пра канцылярскага чыноўніка-фармаліста.
Чарніліца
назоўнік | жаночы род
Невялікая спецыяльная пасудзіна для чарніла. Шкляная ч.
Чарнільна (чарнільна-)
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. з чарнільным адценнем, напр. чарнільна-ліловы, чарнільна-чорны.
Чарніцы
назоўнік | жаночы род
1. Кустовая дзікарослая ягадная расліна сямейства бруснічных.

2. Чорна-сінія ягады гэтай расліны. Кампот з чарніц. || прыметнік: чарнічны.
2009–2019. Беларусь, Менск.