РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 52
Чарніць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Рабіць чорным, фарбаваць у чорны колер. Ч. бровы.

2. пераноснае значэнне: Няславіць, ганьбаваць каго-, што-н. Не трэба ч. людзей.

3. Тое, што і вараніць. || закончанае трыванне: счарніць, зачарніць, начарніць і ачарніць. || назоўнік: чарненне.
Чарнічнік
назоўнік | мужчынскі род
Сцёблы, кусцікі, на якіх растуць чарніцы, а таксама месца, зарослае кустамі чарніц.
Чарнобыль
назоўнік | мужчынскі род
Шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных з чырванавата-бурым сцяблом; разнавіднасць палыну. || прыметнік: чарнобыльны.
Чарнушка
назоўнік | жаночы род
Аднагадовая травяністая расліна сямейства казяльцовых, чорнае насенне якой выкарыстоўваецца як вострая прыправа. Хлеб з чарнушкай. || прыметнік: чарнушкавы.
Чарнушка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Смуглая чорнавалосая, чарнавокая жанчына, дзяўчынка.
Чарнявы
прыметнік
Цёмнавалосы. Ч. хлопчык.
Чаромха
назоўнік | жаночы род
Дрэва ці куст сямейства ружакветных з сабранымі ў гронкі белымі пахучымі кветкамі і чорнымі даўкімі на смак ягадамі. || прыметнік: чаромхавы. Ч. куст. Чаромхавае варэнне.
Чаропка
назоўнік | жаночы род
Тое, што і чарапок1.
Чаропка
назоўнік | жаночы род | размоўнае | грубае
Тое, што і чэрап (у 1 знач.); галава.
Чарот
назоўнік | мужчынскі род
Высокая вадзяная або балотная расліна сямейства асаковых, а таксама зараснік гэтай расліны. || прыметнік: чаротавы і чарацяны.
2009–2019. Беларусь, Менск.