РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 52
Чартэр
назоўнік | мужчынскі род
У міжнародных марскіх, паветраных, сухапутных перавозках: дагавор на арэнду транспартнага сродку на вызначаны рэйс або тэрмін. || прыметнік: чартэрны. Ч. рэйс.
Чарцёж
назоўнік | мужчынскі род
Графічнае адлюстраванне рысамі на плоскасці якога-н. збудавання, агрэгата, дэталі і пад. Ч. пяціпавярховага дома.
Чарцёжнік
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па чарчэнню. || жаночы род: чарцёжніца. || прыметнік: чарцёжніцкі.
Чарцёжны
прыметнік
Які мае адносіны да чарчэння; прызначаны для чарчэння. Чарцёжныя работы. Ч. стол.
Чарціць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Праводзіць лінію, рысу. Ч. лініі ў сшытку. Ч. круг цыркулем.

2. Рабіць чарцёж чаго-н. Ч. план дома. || закончанае трыванне: начарціць. || назоўнік: чарчэнне.
Чарцяня (чарцянё)
назоўнік | ніякі род
1. Паводле забабонных уяўленняў: дзіцяня чорта; маленькі чорт.

2. пераноснае значэнне: Пра гарэзлівае, свавольнае дзіця (размоўнае). || прыметнік: чарцянячы.
Чары
назоўнік
1. Чарадзейства, чараўніцтва. Яна ведала нейкія ч.

2. Прывабнасць, чароўнасць, абаянне. Ім валодалі непазбыўныя ч.
Чарэнь
назоўнік | жаночы род
1. Верхняя знешняя частка рускай печы, ляжанка. Грэцца на чарэні.

2. Гарызантальная паверхня ўнутры рускай печы, под. || прыметнік: чарэневы.
Чарэшня
назоўнік | жаночы род
Пладоваягаднае дрэва, падобнае на вішню, а таксама ягады яго. || прыметнік: чарэшневы. Чарэшневая костачка. Чарэшневае варэнне.
Час
назоўнік | мужчынскі род
1. Бесперапынная і пастаянная змена мінут, гадзін, дзён і пад. Ішоў ч. і наступіла лета. Ч. не стаіць на месцы.

2. Прамежак пэўнай працягласці, у які адбываецца што-н., паслядоўная змена гадзін, дзён, гадоў і пад. Скараціць ч. вучобы. Позні ч. Вольны ч.

3. Нейкі пэўны момант, у які што-н. адбываецца. Ч. абеду. Вызначыць ч. сходу.

4. Перыяд. эпоха. Даваенны ч. З незапамятных часоў.

5. Пара дня, года. Вячэрні ч. Детні ч.

6. Зручны момант, спрыяльная пара для чаго-н. Упусціць ч. уборкі. Самы ч. пайсці ў адпачынак. Ч. сеяць.

7. У філасофіі: адна з асноўных аб'ектыўных форм (поруч з прасторай) існавання матэрыі. Па-за часам і прасторай няма руху матэрыі.

8. У граматыцы: катэгорыя дзеяслова, якая выражае адносіны дзеяння або стану да моманту гаворкі або да якога-н. іншага моманту. Цяперашні ч. Прошлы ч. Будучы ч.Каменданцкі час — забарона без асобага дазволу з'яўляцца на вуліцах населенага пункта ў пэўны час пры аб'яўленні ваеннага або асаднага становішча. Машынны час — час, за які выконваецца работа ці вытворчая аперацыя машынай або механізмам. Мясцовы час — час, які ўстанаўліваецца для пэўнага геаграфічнага пояса, раёна, для пэўнай мясцовасці.Адзін час — на працягу нейкага часу; некалі, даўней. Ад часу да часу; час ад часу — калі-нікалі, зрэдку. Без часу — заўчасна, не пражыўшы адведзены час. Да часу — 1) часова; 2) раней тэрміну. З часам — у будучым, некалі. На скорым часе — неўзабаве, хутка. На часах — на апошнім месяцы цяжарнасці (пра жанчыну). Па часе — пасля таго, як ужо што-н. здарылася. Тым часам — адначасова з гэтым, у той самы час. У добры час — пажаданне поспеху, удачы каму-н. У свой час — 1) некалі, калісьці, раней, у мінулым; 2) своечасова, калі ў чым-н. будзе патрэба, неабходнасць. У час — своечасова, у патрэбны момант. Час не чакае — нельга далей адкладваць, трэба спяшацца з выкананнем чаго-н. Час прабіў — прыйшла, настала пара для чаго-н. || прыметнік: часавы.
2009–2019. Беларусь, Менск.