РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 52
Часалічэнне
назоўнік | ніякі род
Спосаб лічэння каляндарнага часу.
Часалка
назоўнік | жаночы род
Прылада для часання воўны, ільну і пад.
Часальня
назоўнік | жаночы род
Памяшканне, цэх, у якім чэшуць воўну, лён і пад.
Часальшчык
назоўнік | мужчынскі род
Рабочы, які займаецца часаннем воўны, ільну і пад. || жаночы род: часальшчыца. || прыметнік: часальшчыцкі.
Часам (часамі)
прыслоўе
1. Іншы раз, калі-нікалі.

2. у знач. пабочнае слова: Дарэчы, між іншым. Ты, часам (часамі), не ў госці ідзеш?
Часаны
прыметнік
Падвергнуты часанню грэбенем, шчоткай. Ч. лён.
Часаны
прыметнік
Падвергнуты часанню сякерай. Часанае бервяно.
Часацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Расчэсваць, часаць валасы; прычэсвацца. || закончанае трыванне: пачасацца. || назоўнік: часанне.
Часаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Распраўляць, расчэсваць грэбенем (валасы). Ч. валасы. Ч. дзіця.

2. Ачышчаць валакно (ільну, канапель), воўну і пад. ад рэштак кастрыцы, аддзяляць лепшае ад горшага пры дапамозе спецыяльных металічных шчотак, грэбеня або часальных машын. Ч. воўну.

3. Хутка ісці, бегчы, энергічна рабіць што-н., бойка гаварыць (размоўнае). Хлопец бойка чэша ўпрысядкі. || закончанае трыванне: пачасаць. || аднакратны дзеяслоў: часануць. || назоўнік: часанне. || прыметнік: часальны. Часальная машына.
Часаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Сякерай апрацоўваць дрэва. Ч. бярвенне. Ч. розныя фігуркі з дрэва.Часаць языком (размоўнае неадабральнае) — гаварыць абы што, пляткарыць. Хоць кол на галаве чашы каму (размоўнае неадабральнае) — пра ўпартага чалавека, які не паддаецца ўгаворам. || назоўнік: часанне.
2009–2019. Беларусь, Менск.