РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 52
Чадра
назоўнік | жаночы род
У мусульман: лёгкае жаночае пакрывала на ўвесь рост, якое закрывае галаву і твар (акрамя вачэй) і спускаецца да ног. || прыметнік: чадровы.
Чае
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.: 1) які мае адносіны да чаю (у 1 знач.), напр. чаевырабляючы; 2) які мае адносіны да чаю (у 2 знач.), напр. чаедрабілка, чаезавялачны, чаепрасовачны, чаеразважачны, чаесушыльны, чаеуборачны, чаеўпаковачны.
Чаеапрацоўка
назоўнік | жаночы род
Апрацоўка чаю (у 1 знач.).
Чай
назоўнік | мужчынскі род
1. Вечназялёная расліна, высушанае і спецыяльна апрацаванае лісце якой пры заварцы дае духмяны танізіруючы напітак. Плантацыя чаю.

2. Высушанае, здробленае і спецыяльна апрацаванае лісце такой расліны. Заварыць ч. Індыйскі ч. Моцны ч.

3. Настой на травах, карэнні, кветках, які замяняе такі капітак і з'яўляецца лекавым сродкам. Ліпавы ч. Грудны ч.

4. Чаяпіцце, чаяванне. Запрасіць на ч. На чай (даваць, браць) (размоўнае) — грошы за дробныя паслугі (чаявыя). || прыметнік: чайны.
Чайка
назоўнік | жаночы род
Вадаплаўная пералётная птушка сямейства чайкавых з кароткімі нагамі, доўгімі крыламі і густым апярэннем, якая жыве на берагах мораў, рэк, азёр. Белакрылая ч. || прыметнік: чайчын і чайкавы. Чайчына гняздо. Сямейства чайкавых (назоўнік).
Чайка
назоўнік | жаночы род
Пласкадонная лодка; пласкадонка. Падплысці на чайцы. || прыметнік: чаечны.
Чайная
назоўнік | жаночы род
1. Грамадская сталовая, дзе наведвальнікі могуць выпіць чаю і паесці.

2. Пакой у багатым доме, прызначаны для чаяпіцця (устарэлае).
Чайнворд
назоўнік | мужчынскі род
Род задачы-галаваломкі на адгадванне слоў, размешчаных у клетачках такім чынам, што апошняя літара папярэдняга слова з'яўляецца першай літарай наступнага і г.д. || прыметнік: чайнвордны.
Чайнік
назоўнік | мужчынскі род
Пасудзіна з носікам і ручкай для заваркі чаю або для гатавання вады. На пліце кіпеў ч. || памяншальная форма: чайнічак. || прыметнік: чайнікавы.
Чайніца
назоўнік | жаночы род
Пасудзіна для захоўвання сухога чаю.
2009–2019. Беларусь, Менск.