РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 52
Часіна
назоўнік | жаночы род
1. Кароткі адрэзак часу. Зайдзі да нас на часіну.

2. Пара, час, перыяд. Шчаслівая ч. наваселля.
Часнок
назоўнік | мужчынскі род
Агароднінная расліна сямейства лілейных, а таксама ядомыя цыбуліны гэтай расліны з вострым смакам і рэзкім характэрным пахам. || прыметнік: часночны.
Часовы
прыметнік
Які існуе, дзейнічае на працягу пэўнага часу, непастаянны. Часовае пасведчанне. Часовае месца жыхарства. Часовая работа. || назоўнік: часовасць.
Часопіс
назоўнік | мужчынскі род
Перыядычнае выданне ў выглядзе кніжкі, у якой змешчаны артыкулы або мастацкія творы розных аўтараў. Аформіць падпіску на часопісы і газеты. || прыметнік: часопісны. Часопіснае выданне.
Частавацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Есці, піць тое, чым частуюць, а таксама частаваць адзін аднаго. Ч. блінамі. Ч. цукеркамі. || закончанае трыванне: пачаставацца.
Частаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Даваць каму-н. есці, піць, выказваючы ўвагу, гасціннасць. Ч. пірагамі. Ч. малаком.

2. пераноснае значэнне: Рабіць каму-н. што-н. прыемнае або непрыемнае (размоўнае). Ч. новым апавяданнем. Ч. кіем. || закончанае трыванне: пачаставаць. || назоўнік: частаванне.
Частакол
назоўнік | мужчынскі род
Агароджа, плот, зроблены з часта ўбітых калкоў, а не са штыкецін. || прыметнік: частаколавы.
Частаколіна
назоўнік | жаночы род
Адзін калок частаколу.
Частата
назоўнік | жаночы род
1. гл. часты.

2. Велічыня, якая выражае лік паўтарэнняў чаго-н. у адзінку часу (спецыяльны тэрмін). Ч. хістанняў маятніка. Ч. электрамагнітных хваль. || прыметнік: частотны.
Частка
назоўнік | жаночы род
1. Пэўная доля чаго-н. цэлага. Разрэзаць пірог на дзве часткі. Ч. вучняў займалася ў другую змену.

2. Прадмет як састаўны элемент якога-н. цэлага арганізма, механізма. Запасныя часткі машын. Запасныя часткі прыёмніка.

3. Кампазіцыйны адрэзак, раздзел літаратурнага, музычнага і пад. твора. Аповесць у дзвюх частках. Ч. сюіты.

4. Аддзел якой-н. установы, асобная галіна кіравання. Загадчык навучальнай часткі.Часткі свету — асобныя мацерыкі або вялікія ўчасткі іх тэрыторыі разам з бліжэйшымі да іх астравамі (Еўропа, Азія, Афрыка, Аўстралія, Амерыка, Антаркгыда).
2009–2019. Беларусь, Менск.