РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 52
Часткавы
прыметнік
Які складаецца з частак, долей, долек.
Частковы
прыметнік
Няпоўны, які датычыцца толькі часткі чаго-н., распаўсюджваецца толькі на частку чаго-н. Ч. рамонт. Частковае вызваленне ад падатку. || назоўнік: частковасць.
Частотнасць
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Паказчык частаты (у 2 знач.) чаго-н. Вызначыць ч. ужывання асобных слоў.
Частушачнік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Складальнік і выканаўца частушак. || жаночы род: частушачніца.
Частушка
назоўнік | жаночы род
Кароткая, звычайна чатырохрадковая песня жартаўлівага або сатырычнага зместу. || прыметнік: частушачны.
Часты
прыметнік
1. Які складаецца з блізка размешчаных адна ад другой частак; густы. Ч. штакетнік. Ч. дождж.

2. Размешчаны на невялікай адлегласці адзін ад аднаго. Частыя тралейбусныя прыпынкі.

3. Які складаецца з хуткіх рухаў, гукаў, момантаў, што ідуць адзін за адным. Ч. пульс. Чуліся частыя адрывістыя гукі.

4. Які паўтараецца праз кароткія прамежкі часу. Частыя сустрэчы. || назоўнік: частата.
Часуча
назоўнік | жаночы род
Густая шаўковая тканіна палатнянага перапляцення, звычайна жаўтавата-пясочнага колеру. || прыметнік: часучовы.
Часцік
назоўнік | мужчынскі род
Рыба, якую ловяць сеткай з дробнымі ячэйкамі ў паўднёвых рыбапрамысловых раёнах. || прыметнік: часціковы. Часціковыя кансервы.
Часціна
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Тое, што і частка; вялікая, значная частка чаго-н.Часціны мовы — лексіка-граматычныя разрады слоў, якія характарызуюцца агульнымі лексічнымі і граматычнымі адзнакамі, агульнымі асноўнымі сінтаксічнымі функцыямі ў сказе.
Часціца
назоўнік | жаночы род
1. У граматыцы: службовае слова, якое не мае самастойнага значэння, а выражае розныя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні слоў, словазлучэнняў і сказаў.

2. Элементарная частка ў складзе якога-н. рэчыва (спецыяльны тэрмін).
2009–2019. Беларусь, Менск.