РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 52
Часціць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Вельмі часта (часцей, чым трэба) выконваць якія-н. дзеянні, рухі і пад.
Часць
назоўнік | жаночы род
1. Доля, пай, частка, якія належаць каму-н. Трэцюю ч. зямлі бацька адпісаў малодшаму сыну.

2. Асобная самастойная вайсковая адзінка. Камандзір танкавай часці.

3. Галіна якой-н. дзейнасці; спецыяльнасць (размоўнае). Пайсці па фінансавай часці. Гэта не па маёй часці.
Часцяком
прыслоўе | размоўнае
Даволі часта. Ён ч. бывае ў нас.
Чатырнаццацігадовы
прыметнік
1. Узростам у чатырнаццаць гадоў. Ч. хлопец.

2. Працягласцю ў чатырнаццаць гадоў. Ч. перыяд.
Чатырнаццаць
лічэбнік
Лік, лічба і колькасць 14. || парадкавы лічэбнік: чатырнаццаты.
Чатырох
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.: 1) які змяшчае чатыры якія-н. адзінкі, які складаецца з чатырох адзінак, напр. чатырохактовы, чатырохбальны, чатырохгалосы, чатырохгранны, чатырохдзённы, чатырохмесны, чатырохструнны, чатырохсутачны; 2) які мае адносіны да чатырох, напр. чатырохгадзінны (поезд).
Чатырохактовы
прыметнік
Які складаецца з чатырох актаў. Чатырохактовая п'еса.
Чатырохбальны
прыметнік
Сілаю ў чатыры балы. Ч. шторм.
Чатырохвугольнік
назоўнік | мужчынскі род
Геаметрычная фігура, абмежаваная замкнутай ломанай лініяй, звёны якой утвараюць чатыры вуглы.
Чатырохвугольны
прыметнік
У форме чатырохвугольніка, які мае чатыры вуглы. Чатырохвугольная пляцоўка.
2009–2019. Беларусь, Менск.