РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 52
Чацвер
назоўнік | мужчынскі род
Чацвёрты (пасля нядзелі) дзень тыдня. || прыметнік: чацвярговы.
Чацвёра
лічэбнік | зборны назоўнік
1. З назоўнікамі мужчынскага і агульнага роду, што абазначаюць асоб, з разам узятымі асабовымі назоўнікамі мужчынскага і жаночага роду, з назоўнікамі л., якія абазначаюць жывых істот абодвух полаў, з ас. займеннік: множны лік: л. і без залежнага слова: колькасць чатыры. Ч. сяброў. Ч. сірот. Нас было ч.: два мужчыны і дзве жанчыны. Ч. свіней. Тыя ч. ўжо адправіліся ў дарогу. Гэту работу ўжо чацвярым прапаноўвалі.

2. З назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот: колькасць чатыры. Ч. дзяцей. Ч. ягнят.

3. З множналікавымі назоўнікамі: чатыры прадметы. Ч. саней. Ч. нажніц. Ч. сутак.

4. З некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць прадметы, што існуюць або носяцца ў пары: чатыры пары або адзін паверх другога. Ч. шкарютак.
Чацвёрачнік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Вучань, які вучыцца на чацвёркі. || жаночы род: чацвёрачніца.
Чацвёрка
назоўнік | жаночы род
1. Лічба 4. Напісаць чацвёрку.

2. Школьная адзнака «добра» (размоўнае). Атрымаць. чацвёрку па хіміі.

3. Запрэжка ў чатыры кані. Пад 'ехаць на чацвёрцы.

4. Колькасць каго-, чаго-н. у чатыры адзінкі; чатыры аднародныя прадметы. Ч. самалётаў.

5. Назва чаго-н. абазначанага лічбай чатыры (трамвая, тралейбуса і пад.). Ч. ходзіць па кароткім маршруце. || прыметнік: чацвёрачны.
Чацвёртакласнік
назоўнік | мужчынскі род
Вучань чацвёртага класа. || жаночы род: чацвёртакласніца.
Чацвёрты
прыметнік
1. гл. чатыры.

2. Які атрымліваецца ад дзялення на чатыры. Чацвёртая частка (адна чвэрць). Адна чацвёртая (назоўнік).
Чацвярны
прыметнік | размоўнае
1. Які складаецца з чатырох аднародных або падобных частак.

2. У чатыры разы большы, павялічаны ў чатыры разы. У чацвярным памеры.
Чацвярня
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Чацвёра дзяцей, народжаных адной маці адначасова; чацвёра блізнят. Нарадзілася ч.
Чацвяртак
назоўнік | мужчынскі род | устарэлае
1. Сярэбраная манета вартасцю ў чвэрць рубля, дваццаць пяць капеек.

2. Чвэрць надзела (пра зямлю). На жвірыстым чацвертаку нічога не расло. || прыметнік: чацвертаковы.
Чацвярціна
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. Чацвёртая частка чаго-н. Ч. яблыка.

2. Чацвёртая частка бервяна, распілаванага ўдоўж накрыж (спецыяльны тэрмін).

3. Старажытная пасудзіна ёмістасцю ў адну чацвёртую частку вядра.

4. Тое, што і чацвяртак (у 2 знач.). || памяншальная форма: чацвярцінка.
2009–2019. Беларусь, Менск.