РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 52
Чацвярцінка
назоўнік | жаночы род
1. гл. чацвярціна.

2. Бутэлька гарэлкі ці віна ёмістасцю ў адну чацвёртую частку літра (размоўнае).
Чацвярцічны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Звязаны з другім перыядам кайназойскай эры. Чацвярцічныя выкапні.
Чацвярык
назоўнік | мужчынскі род
1. Старая мера аб'ёму сыпкіх цел; адна восьмая частка чвэрці. Ч. пшаніцы.

2. Чатыры кані ў адной запрэжцы. Ехаць на чацверыку. || прыметнік: чацверыковы.
Чачотка
назоўнік | жаночы род
Невялікая пеўчая птушка сямейства ўюрковых.
Чачотка
назоўнік | жаночы род
Хуткі рытмічны танец з дробным прыстукваннем абцасамі аб падлогу. || прыметнік: чачотачны.
Чачотка
назоўнік | жаночы род
Від бярозы з прыгожай узорнай драўнінай на разрэзе; карэльская бяроза. || прыметнік: чачоткавы. Чачоткавая шкатулка.
Чаша
назоўнік | жаночы род
1. У мінулым: круглая пасудзіна для віна. Сярэбраная ч.

2. Якая-н. пасудзіна, ёмішча круглай формы. У бронзавай чашы гарэў вечны агонь.

3. пераноснае значэнне: Вялікі натуральны або штучны рэзервуар. Сіняя ч. возера.Перапоўніць чашу цярпення (высокае) — пазбавіць сіл, магчымасці цярпець, выносіць што-н. Дом — поўная чаша — багаты, заможны.
Чашалісцік
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Адзін з зялёных лісцікаў, якія ўтвараюць чашачку кветкі.
Чашачка
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Знадворнае зялёнае покрыва кветкі, якое ахоўвае бутон.
Чашчавік
назоўнік | мужчынскі род | абласное
Грыб-падбярозавік. У бярэзніку сустракаліся чырвоныя падасінавікі і белыя чашчавікі.
2009–2019. Беларусь, Менск.