РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 52
Чая
прыстаўка
Першая частка складаных слоў; «чая...» пішацца, калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, і ўжыв. са знач.: 1) тое, што і «чае...» (у і знач.), напр. чаявод, чаяводства, чаяводчы; 2) які мае адносіны да чаю (у 3 знач.), напр. чаялюб, чаяпіцце.
Чаяваць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Праводзіць час за піццём чаю, піць чай. || назоўнік: чаяванне.
Чаявод
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па чаяводству.
Чаяводства
назоўнік | ніякі род
Развядзенне чаю, чайнага куста як галіна раслінаводства. || прыметнік: чаяводчы.
Чаявыя
назоўнік
Грошы, якія даюць за дробныя паслугі, абслугоўванне (швейцару і інш.).
Чаяпіцце
назоўнік | ніякі род
Піццё чаю (звычайна працяглае). Ч. працягвалася цэлую гадзіну.
Чвакаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Тое, што і чаўкаць (у 2 знач.). || назоўнік: чваканне.
Чвартаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
У старажытнасці: пакараць (караць) смерцю адсячэннем рук, ног і галавы. || назоўнік: чвартаванне.
Чвэртка
назоўнік | жаночы род
Тое, што і чвэрць. || прыметнік: чвэрткавы.
Чвэрць
назоўнік | жаночы род
1. Чацвёртая частка цэлага. Ч. года.

2. Адзін з чатырох перыядаў, на якія ўмоўна падзяляецца навучальны год у школе. Усе вучні паспяхова закончылі першую ч.

3. Даўняя мера сыпкіх рэчываў, роўная 8 чацверыкам (каля 210 л.). Дзве чвэрці аўса.

4. Даўняя мера аб'ёму вадкасці, роўная чацвёртай частцы вядра (каля 3 л.), якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы, а таксама пасудзіна ёмістасцю ў тры літры.

5. Старая мера даўжыні, роўная чацвёртай частцы аршына, што існавала да ўвядзення метрычнай сістэмы.

6. Старая мера зямельнай плошчы, роўная О,5 дзесяціны.

7. Нота працягласцю ў адну чацвёртую частку цэлай ноты (спецыяльны тэрмін).

8. Адна з чатырох фаз Месяца; вузкі серп Месяца ў першай ці апошняй фазе (спецыяльны тэрмін).

9. Паз прамавугольнага сячэння па канту дошкі для змацавання яе з другой дошкай (спецыяльны тэрмін). Тры чвэрці да смерці (размоўнае жартаўлівае) — пра слабага, хворага чалавека, якому мала засталося жыць. || прыметнік: чвэрцевы.
2009–2019. Беларусь, Менск.