РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 52
Чмякаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Тое, што і чвякаць. || аднакратны дзеяслоў: чмякнуць. || назоўнік: чмяканне.
Човен
назоўнік | мужчынскі род
Лёгкая лодка, выдзеўбаная са ствала дрэва; лодка наогул. || прыметнік: чоўнавы.
Чокацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Пры піцці віна: дакранацца сваёй чаркай, бакалам і пад. да шклянкі, бакала каго-н. другога з добрымі пажаданнямі чаго-н. || закончанае трыванне: чокнуцца. || назоўнік: чоканне.
Чокаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Утвараць рэзкія, адрывістыя гукі пры ўдары аб што-н. шкляное, металічнае або пры хадзьбе па бруку і пад. Ч. абцасікамі па асфальце. Дзяцел чокаў дзюбай па дрэву. || назоўнік: чоканне.
Чокаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Вымаўляць гук «ч» на месцы гука «ц» (спецыяльны тэрмін).

2. Пра некаторых птушак і жывёл: абзывацца гукамі, падобнымі на «чокчок». || назоўнік: чоканне.
Чокнуты
прыметнік | размоўнае
Прыдуркаваты; псіхічна не зусім нармальны.
Чоп
назоўнік | мужчынскі род
1. Тое, што і чан.

2. Затычка, якой затыкаюць адтуліну ў бочцы ці якой-н. іншай пасудзіне (размоўнае).
Чорна
прыстаўка
Першая частка складаных слоў у знач. чорны (у 1 знач.); пішацца, калі націск у другой частцы падае не на першы склад, напр. чорнагаловы, чорнабароды.
Чорнабароды
прыметнік
З чорнай барадой. Ч. мужчына.
Чорнагаловік
назоўнік | мужчынскі род
1. Шматгадовая травяністая расліна сямейства губакветных.

2. Пра каго-н. з цёмнымі, чорнымі валасамі (размоўнае).

3. Разнавіднасць баравіка з цёмнай, чорнай шапачкай (размоўнае).
2009–2019. Беларусь, Менск.