РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 52
Чорнагаловы
прыметнік
З чорнымі валасамі (пра чалавека), з чорнай галавой (пра жывёл, птушак).
Чорнагалоў
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і чорнагаловік (у 1 знач.).
Чорнарабочы
назоўнік | мужчынскі род
Рабочы, які выконвае фізічную работу, што не патрабуе кваліфікацыі. || жаночы род: чорнарабочая.
Чорны
прыметнік
1. Які мае колер сажы, вугалю; процілегласць белы. Чорная фарба. Чорная барада. Ч. дым.

2. Цёмны, больш цёмны ў параўнанні з чым-н. больш светлым. Ч. хлеб. Ч. ад загару.

3. Брудны, запэцканы. Чорныя рукі ад гразі.

4. Некваліфікаваны, які не патрабуе высокага майстэрства, часта фізічна цяжкі (пра работу). Чорная работа (устарэлае).

5. Прызначаны для якіх-н. службовых ці бытавых мэт; не парадны, не галоўны. Ч. ход. Чорная лесвіца. б. Не апрацаваны, чарнавы. Ч. варыянт рукапісу. 7. пераноснае значэнне: Нізкі, каварны, подлы. Чорная зайздрасць. Чорныя справы. 8. пераноснае значэнне: Дрэнны, адмоўны. Чорныя старонкі біяграфіі. Ч. бок жыцця. 9. пераноснае значэнне: Цяжкі, змрочны, беспрасветны. Чорныя думкі. Чорная доля. 10. пераноснае значэнне: Крайне рэакцыйны. Чорныя сілы. 11. У дарэвалюцыйнай Расіі: які адносіўся да ніжэйшых слаёў грамадства, да простага народа. Ч. народ. 12. У Рускай дзяржаве 14—17 стст.: цяглавы, падатковы; дзяржаўны, не прыватнаўласніцкі (гістарычнае). Чорныя землі. 13. Паводле забабонных уяўленняў: вядзьмарскі, чарадзейскі, звязаны з нячыстай сілай (устарэлае). 14. Як састаўная частка некаторых заалагічных і батанічных назваў. Чорныя парэчкі. Чорная рабіна. Ч. дзяцел.Чорнае золата — 1) нафта; 2) каменны вугаль. Чорная біржа (чорны рынак) — неафіцыйная біржа (рынак). Чорная ікра — ікра асятровых рыб. Чорны кофе — моцны кофе без малака і вяршкоў. Чорны шар — выбарчы шар, які азначае «супраць абрання» каго-н. Чорны лес — лісцёвы лес, чарналессе. Чорныя металы — назва жалеза і яго сплаваў (сталі, чыгуна і г.д.). Ні чорнага ні белага (размоўнае) — не абазвацца, не сказаць ні слова каму-н. Трымаць у чорным целе — сурова, строга абыходзіцца з кім-н. У чорным святле — змрочным, непрыглядным, горш, чым на самай справе (бачыць, падаваць, паказваць і пад. што-н.). На чорную гадзіну (размоўнае) — на цяжкі час (пакінуць што-н.). Чорная косць (костка) (устарэлае) — пра людзей простага, недваранскага паходжання. Чорны дзень (размоўнае) — перыяд нястачы, беднасці ў жыцці; цяжкая часіна. Чорным па белым (размоўнае) — дакладна, выразна, ясна (напісана). Як чорны вол (рабіць, працаваць) (размоўнае) — рабіць, не пакладаючы рук. || назоўнік: чарната і чарнота.
Чорт
назоўнік | мужчынскі род
1. Паводле забабонных уяўленняў: злы дух у вобразе чалавека, пакрытага чорнай шэрсцю, з рагамі, капытамі і хвастом; д'ябал.

2. Ужыв. як лаянкавае слова (размоўнае). Куды лезеш, чорт? Адзін чорт (размоўнае) — усё адно, адно ліха. Да чорта (размоўнае) — пра вялікую колькасць, вельмі многа. Куды яго чорт панёс, куды яго чэрці ўхапілі (размоўнае неадабральнае) — куды ён дзеўся. К чорту на рогі (размоўнае) — вельмі далёка, у глухія мясціны (ехаць, адпраўляцца і пад.). К чорту ў зубы (размоўнае неадабральнае) — у небяспечнае месца, на рызыкоўную справу (ісці). На чорта (размоўнае грубае) — навошта, дзеля чаго? Ні к чорту (не варты) (размоўнае незадав.) — ні на што не прыгодны. (Сам) чорт галаву (нагу) зломіць (размоўнае) — аб вялікім беспарадку дзе-н. Сам чорт не брат (размоўнае) — пра таго, каму ўсё лёгка, даступна, хто ні ад каго не залежыць. Чорта лысага (размоўнае) — нічога падобнага; наўрад. Чортам падшыты (размоўнае) — непаседлівы, вяртлявы. Чорт ведае што (размоўнае) — нешта неймавернае, што цяжка ўявіць; усё, што хочаш. Чорт з ім (з табой, з ёй, з вамі, з імі) (размоўнае) — хай, няхай будзе так. Чорт лазаты (размоўнае неадабральнае) — пра таго, хто з'яўляецца ўвасабленнем зла, несправядлівасці. Чорт не бярэ (не возьме) (размоўнае) — нічога не здарыцца, не шкодзіць (не пашкодзіць). Чорт падаткнуў (размоўнае) — аб чым-н., чаго не трэба было рабіць. Чорт пацягнуў за язык (размоўнае) — шкадаванне з прычыны сказанага чаго-н. непатрэбнага. Чорт прынёс (паднёс, прыгнаў) каго (размоўнае неадабральнае) — пра таго, хто прыйшоў, з'явіўся не ў пару, недарэчы. Чорту лысаму (размоўнае) — невядома каму (аддаць, пакінуць і пад.). Чорт яго бяры (размоўнае) — добра, няхай будзе так; згода. Чэрці носяць дзе, каго (размоўнае неадабральнае) — аб тым, хто ходзіць невядома дзе. Што за чорт (размоўнае) — як выражэнне здзіўлення, незадаволенасці. Якога чорта! ( размоўнае грубае) — выражэнне негатыўных адносін да каго-н., зласлівасці, незадавальнення. Баяцца як чорт крыжа (ладану) (размоўнае) — вельмі моцна баяцца каго-, чаго-н. Як чорт пад крыжам (размоўнае) — вельмі моцна (дрыжаць, калаціцца). || памяншальная форма: чорцік. || прыметнік: чартоўскі і чортаў. Чартоўскае насланнё. Чортава стварэнне (лаянка). Чортаў сын (лаянкавае).
Чортаў
прыметнік
1. гл. чорт.

2. Вельмі дрэнны, непрыемны (размоўнае). Ч. мароз. Чортава работа.

3. У спалучэнні са словамі, якія абазначаюць вялікую колькасць, ужываецца для іх узмацнення (размоўнае). Чортава процьма.Чортава вока — акно ў балоце.Чортаў тузін (жартаўлівае) — пра лічбу 13.
Чос
назоўнік | мужчынскі род
Даць (задаць) чосу (размоўнае) — прабраць каго-н. за што-н.
Чоўнападобны
прыметнік
Падобны на човен; які мае форму чоўна.
Чуб
назоўнік | мужчынскі род
1. Пасма валасоў, якая спадае на лоб або ўзнімаецца над ілбом (звычайна ў мужчын).

2. Пасма доўгіх валасоў, пакінутая на цемені брытай галавы ў запарожцаў і ўкраінскіх казакоў; асяледзец.

3. Прыўзнятае пер'е на галаве некаторых птушак. Курыца з чубам.Брацца за чубы (размоўнае неадабральнае) — біцца. || памяншальная форма: чубок.
Чубатка
назоўнік | жаночы род
Птушка з чубам на галаве (звычайна пра курыцу).
2009–2019. Беларусь, Менск.