РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 52
Чужак
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
1. Чужы, прышлы чалавек, чужынец.

2. Чужы чалавек па духу, поглядах і пад. у якім-н. асяроддзі. Ён ч. сярод іх.

3. Не родны чалавек, не сваяк. || жаночы род: чужачка. || прыметнік: чужацкі.
Чужанін
назоўнік | мужчынскі род | народна-паэтычнае | народнае
Чужынец.
Чужаніца
назоўнік | мужчынскі і жаночы род
1. Чужы, нетутэйшы чалавек; іншаземны захопнік.

2. Чужы чалавек па духу, поглядах і пад. у якім-н. асяроддзі.

3. Не родны чалавек, не сваяк.
Чужародны
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Чужы, неўласцівы, нехарактэрны для каго-, чаго-н. Эпігонскі класіцызм ва ўмовах Беларусі ўспрымаўся як з'ява чужародная. || назоўнік: чужароднасць.
Чужацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Пазбягаць каго-, чаго-н., цурацца. Родныя не чужаліся яго.

2. Не праяўляць цікавасці да чаго-н. Крытык не чужаўся гісторыі.
Чужы
прыметнік
1. Не ўласны, які належыць каму-н. іншаму, не свой. Чужая кніга. Ч. дом. Не браць чужога (назоўнік).

2. Далёкі па сваіх поглядах, інтарэсах ад чаго-н.

3. Які не з'яўляецца месцам пастаяннага жыхарства. радзімай для каго-н. Чужая старонка.

4. Не звязаны роднаснымі, сваяцкімі, блізкімі адносінамі. Акрамя брата і сястры тут былі і чужыя людзі. || назоўнік: чужасць.
Чужына
назоўнік | жаночы род
Няродная, чужая краіна, зямля. Жыць на чужыне.
Чужынец
назоўнік | мужчынскі род
Чужы, нетутэйшы чалавек; вораг, захопнік. Чужынцаў засмактаў дняпроўскі іл. || жаночы род: чужынка. || прыметнік: чужынскі.
Чуйны
прыметнік | размоўнае
1. Які звяртае на ўсё пільную ўвагу, адольны тонка адчуваць. Чуйнае вуха. Дзеці былі пад чуйным наглядам маці.

2. Які востра перажывае што-н., рэагуе на што-н. Ч. да чужога гора.

3. Асцярожны; насцярожаны. Чуйныя крокі. Ч. шолах лісця.

4. Неглыбокі, чуткі. Ч. сон. Чуйная дрымота. || назоўнік: чуйнасць.
Чукчы
назоўнік | мужчынскі род
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Чукоцкай і Каракскай аўтаномных акруг, што ўваходзяць у склад Расійскай Федэрацыі. || жаночы род: чукчанка. || прыметнік: чукоцкі.
2009–2019. Беларусь, Менск.