РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 52
Чуллівы
прыметнік
1. Якому ўласціва ўспрымальнасць знешніх, фізічных раздражненняў. Чуллівыя нервы.

2. Які здольны ўлавіць нават нязначнае знешняе ўздзеянне. Ч. прыбор.

3. Здольны да сентыментальнасці, тонкаадчувальны. Чумівае сэрца. Ад гора людзі робяцца чуллівымі да іншых. || назоўнік: чуллівасць.
Чулы
прыметнік
1. Які адносіцца да каго-н. з любоўю, уважліва, спагадліва. Ч. чалавек.

2. Які сведчыць пра ўважлівасць, спагадлівасць да людзей. Чулыя словы.

3. Уражлівы, успрыімлівы. Ч. на музыку.

4. Які хутка рэагуе на знешнія змены; дакладны. Ч. мікрафон. || назоўнік: чуласць.
Чум
назоўнік | мужчынскі род
Лёгкае пераноснае жыллё конусападобнай формы з жэрдак, абцягнутых шкурамі, карой, войлакам і пад. у некаторых паўночных народаў. || прыметнік: чумны.
Чума
назоўнік | жаночы род
Вострая інфекцыйная хвароба. Эпідэмія чумы. || прыметнік: чумны.
Чумак
назоўнік | мужчынскі род | устарэлае
Возчык і гандляр на Украіне і поўдні Расіі, які перавозіў на валах соль, рыбу і іншыя тавары. || прыметнік: чумацкі. Ч. абоз.
Чумакаваць
дзеяслоў | устарэлае | незакончанае трыванне
Займацца чумацкім промыслам, быць чумаком. || назоўнік: чумакаванне і чумацтва.
Чуміза
назоўнік | жаночы род
Расліна сямейства злаказых, падобная на проса. || прыметнік: чумізны.
Чуні
назоўнік | мужчынскі род
1. Пяньковыя, зяровачныя лапці (абласное).

2. Гумавы ці скураны абутак у выглядзе галёшаў, якія надзяваюцца пры рабоце ў шахтах, рудніках і пад., і таксама самаробныя галёшы; бахілы.
Чупрына
назоўнік | жаночы род
Пасма заласоў, якая спадае на лоб або ўзнімаецца чад ілбом; чуб; а таксама валасы наогул. Густая ч.
Чурэк
назоўнік | мужчынскі род
На Каўказе: плоскі прэсны белы хлеб у форме вялікай ляпёшкі. || прыметнік: чурэчны.
2009–2019. Беларусь, Менск.