РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 52
Чуцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Быць чутным, успрымацца на слых. Чулася музыка. Чуўся смех.

2. Адчувацца, успрымацца органамі пачуццяў. Чуецца пах кветак. У песні чуўся смутак і жальба. З. у знач. пабочнае слова: чуецца, чулася. Адчувацца, думацца. Яна ківала галавой, але, чулася, была занята сваімі думкамі. 4. Адчуваць сябе, быць у пэўным стане. Добра чулася нам у лесе. Як табе чуецца ў лузе? || закончанае трыванне: пачуцца.
Чуццё
назоўнік | ніякі род
1. У жывёл: здольнасць адшукваць, заўважаць што-н. органамі пачуццяў, пераважна нюхам.

2. пераноснае значэнне: Здольнасць чалавека разумець, угадваць, заўважаць што-н. Прафесійнае ч.
Чуць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Успрымаць што-н. на слых, пры дапамозе органаў слыху. Ч. птушыны спеў. Ч. музыку.

2. Мець слых. Ён дрэнна чуе.

3. Атрымліваць якія-н. звесткі, даведвацца. Ці чулі навіну? Я чуў, што ў вас былі госці.

4. Успрымаць, пазнаваць шляхам адчування; адчуваць. Птушкі чуюць пахаладанне. Ты чуеш, што пахне дымам?

5. (са словам «сябе»). Мець пэўныя (фізічныя, псіхічныя) адчуванні; адчуваць. Ён чуў сябе тут як дома.

6. чуеш (чуеце). Ужыв. для пацвярджэння сказанага, як настойлівае ўказанне, патрабаванне чагон. (размоўнае). Толькі не спазніся, чуеш! Прыязджай абавязкова, чуеш!Чуць краем вуха (размоўнае) — часткова, няпоўнасцю чуць што-н. І чуць не чуў (размоўнае) — поўны адказ ад чагон. На свае (уласныя) вушы чуць; сваімі вушамі чуць — непасрэдна самому чуць што-н. Не чуць душы ў кім (размоўнае) — вельмі моцна, бязмежна любіць каго-н. Не чуць зямлі пад сабой (размоўнае) — адчуваць вялікую радасць, захапленне. Не чуць ног пад сабой (размоўнае) — вельмі стаміцца ад бегу, доўгай хадзьбы і пад. Дух чуць чый (размоўнае) — адчуваць чыю-н. строгасць, баяцца каго-н. Дзеці павінны бацькаў дух чуць. Чуць з трэціх вуснаў — чуць што-н. не непасрэдна, а праз каго-н. || закончанае трыванне: пачуць.
Чуць
злучнік | прыслоўе
1. прыслоўе: Ледзь, ледзьве. Стаміўся, што чуць дадому дайшоў.

2. прыслоўе: Зусім нямнога, злёгку. Чуць больш. Чуць лепш. З. злучнік: Ужыв. у даданых часавых сказах у знач.: як толькі, ледзь толькі. Чуць узыдзе сонца — маці ўжо на нагах.Чуцьчуць — зусім нямнога. Чуць што — як толькі што здарыцца, пры ўсякім выпадку.
Чучала
назоўнік | ніякі род
1. Напханая чым-н. скура жывёлы ці птушкі, якая знешнім выглядам нагадвае жывую жывёлу ці птушку. Ч. зубра. Ч. вароны.

2. У садзе, агародзе: фігура, падобная на чалавека для адпуджвання птушак. Ч. агароднае (таксама пераноснае значэнне: пра неахайнага, бруднага, дрэнна апранутага чалавека; размоўнае пагардлівае).

3. Ужыв. як лаянкавае слова (размоўнае). Ч. ты гарохавае. || прыметнік: чучальны.
Чушка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Свіння.
Чушка
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Невялікі злітак металу, звычайна прызначаны для пераплаўкі. Ч. чыгуну. || прыметнік: чушкавы.
Чхаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Міжвольна з шумам выдыхаць паветра праз нос пры раздражненні слізістай абалонкі.

2. Утвараць рэзкія адрывістыя гукі пры нераўнамернай рабоце (пра маторы, механізмы і пад.; размоўнае).

3. пераноснае значэнне, на каго-што. Не звяртаць увагі, выказваючы пагарду да каго-н. (размоўнае грубае). Чхаў я на яго. Чхаў ён на такія загады. || закончанае трыванне: чхнуць. || назоўнік: чханне. || прыметнік: чхальны. Ч. газ.
Чыгун
назоўнік | мужчынскі род
1. Сплаў жалеза з вугляродам, больш крохкі, менш коўкі, чым сталь. Выплаўка чыгуну.

2. Гаршчок з такога сплаву. Паставіць ч. у неч. || памяншальная форма: чыгунок і чыгунчык. || прыметнік: чыгунны.
Чыгуналіцейны
прыметнік
Які мае адносіны да выплаўкі чыгуну (у 1 знач.) Ч. завод.
2009–2019. Беларусь, Менск.