РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 52
Чаканшчык
назоўнік | мужчынскі род
Рабочы, спецыяліст па чаканцы (у 1 знач.). || жаночы род: чаканшчыца. || прыметнік: чаканшчыцкі.
Чакацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Аб тым, што мае быць, што павінна адбыцца. Заўтра чакаецца добрае надвор'е.
Чакаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Знаходзіцца дзе-н., затрымлівацца, разлічваючы на чый-н. прыход, на маючае адбыцца што-н. Ч. таварыша. Аўтобус чакаў пасажыраў. Гаспадара чакала новая кватэра.

2. Спадзявацца, прадбачваць што-н., разлічваць на што-н. Ён ужо нічога добрага не чакаў. Ч. вясцей. Ён не чакаў сустрэць тут знаёмага.

3. Быць наканаваным каму-н., прадбачыцца (пераважна аб чым-н. непрыемным). Яго чакалі непрыемнасці. Ніхто не ведае, што яго чакае.

4. чакай(це): Ужыв. як пагроза, як папярэджанне: я табе дам! Я табе пакажу! і пад. Зноў падмануў? Ну чакай жа!Не чакай дабра — пра магчымасць бяды, непрыемнасці ад каго-, чаго-н. Чакаць з мора пагоды (размоўнае неадабральнае) — спадзявацца, разлічваць на штон., застаючыся пасіўным; безнадзейна чакаць. Чакаць не дачакацца (размоўнае) — з нецярпеннем, прагна чакаць. || назоўнік: чаканне.
Чал
назоўнік | мужчынскі род
Прычальны канат для рачнога судна.
Чалабітная
назоўнік | жаночы род
У Расіі да 18 ст.: пісьмовае прашэнне, скарга, якая падавалася на імя цара ці мясцовым уладам.
Чалабітчык
назоўнік | мужчынскі род
У Расіі 18 ст.: той, хто падае чалабітную. || жаночы род: чалабітчыца.
Чалабіцце
назоўнік | ніякі род
1. У Старажытнай Русі: паклон з дакрананнем ілбом да зямлі.

2. Тое, што і чалабітная.
Чалавек
назоўнік | мужчынскі род
1. Найбольш развітая жывая істота, якая валодае дарам мыслення і маўлення, здольнасцю ствараць прылады працы і мэтанакіравана выкарыстоўваць іх у працэсе грамадскай працы. Ч. — разумная істота. Пяць чалавек.

2. Муж; мужчына (размоўнае). Пражыла жанчына са сваім чалавекам доўгае жыццё.

3. Асоба, якой уласцівы высокія маральныя і інтэлектуальныя якасці. З яго будзе ч. Жыццё зрабіла з яго чалавека.

4. Ужыв. ў значэнні займеннікаў: ён, нехта. Ч. не аглянецца як міне год. Трэба ратаваць чалавека.

5. У часы прыгоннага права: дваровы слуга, лакей, а пазней афіцыянт, слуга ў тракціры. || памяншальная форма: чалавечак. Божы чалавек (устарэлае) — старац. Добры чалавек — ласкавы зварот да незнаёмага. Малады чалавек — зварот да маладога мужчыны або мужчыны маладзейшага ўзросту. || прыметнік: чалавечы. Чалавечая постаць. Чалавечыя слабасці (характэрныя для чалавека).
Чалавека (чалавека-)
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.: 1) які мае адносіны да людзей, да чалавека, напр. чалавекападобны, чалавекалюбец, чалавекалюбства, чалавеканенавіснік, чалавеканенавісніцкі; 2) які мае адносіны да магчымасцей ці патрэб аднаго чалавека ў пэўны прамежак часу, напр. чалавека-адзінка, чалавека-доза, чалавека-змена, чалавека-ложак (у бальніцы, лячэбным стацыянары).
Чалавека-гадзіна
назоўнік | жаночы род
Адзінка ўліку рабочага часу, якая вымяраецца колькасцю працы, выкананай адным чалавекам за адну рабочую гадзіну.
2009–2019. Беларусь, Менск.