РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52
Чырванапёры
прыметнік
З чырвоным апярэннем (пра птушак), з чырвонымі плаўнікамі (пра рыб).
Чырванаскуры
прыметнік
1. З чырвонай або чырванаватай скурай. Ч. твар.

2. З цёмна-жоўтай, чырванаватай афарбоўкай скуры (пра індзейцаў Амерыкі).
Чырванасцяжны
прыметнік
Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Ч. ансамбль.
Чырванатвары
прыметнік
З чырвоным тварам. Ч. лейтэнант.
Чырванафлоцец
назоўнік | мужчынскі род
Воінскае званне радавога саставу Ваенна-Марскіх сіл СССР (з 1935 да 1946 гг., калі яно было заменена званнем «матрос»). || прыметнік: чырванафлоцкі.
Чырванашчокі
прыметнік
З чырвонымі. румянымі шчокамі. Ч. хлопчык. || назоўнік: чырванашчокасць.
Чырванець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Станавіцца, рабіцца чырвоным. На захадзе пачынала ч. неба.

2. Пакрывацца румянцам. станавіцца чырвоным ад прыліву крыві. Ч. ад злосці.

3. пераноснае значэнне: Саромецца. Гаворыць няпраўду і не чырванее.

4. Вылучацца сваім чырвоным колерам, віднецца (пра што-н. чырвонае). || закончанае трыванне: счырванець і пачырванець.
Чырваніцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Афарбоўвацца ў чырвоны колер.

2. Вьшучацца сваім чырвоным колерам.
Чырваніць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Рабіць чырвоным, барвовым, надаваць чырвоны колер каму-, чаму-н. Узыходзіла сонца і чырваніла неба.

2. Фарбаваць у чырвоны колер.
Чырвань
назоўнік | жаночы род
1. гл. чырвоны.

2. Чырвоная пляма, пачырваненне ад прыліву крыві, запалення.

3. Румянец. Твар наліўся чырванню.
2009–2020. Беларусь, Менск.