РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52
Чэрнь
назоўнік | жаночы род | устарэлае | зборны назоўнік | зневажальнае
1. Просты народ, людзі, якія ў буржуазна-дваранскім асяроддзі належалі да непрывілеяваных слаёў грамадства.

2. Людзі, далёкія ад духоўнага жыцця, высокіх ідэалаў.
Чэрнь
назоўнік | жаночы род
1. Гравіроўка металічных вырабаў, пераважна сярэбраных і залатых, штрыхі якой запаўняюцца спецыяльным чорным сплавам, а таксама вырабы, апрацаваныя такім чынам.

2. Чорная вугальная фарба арганічнага паходжання (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: чэрневы.
Чэрпаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Даставаць, набіраць чым-н. што-н. вадкае або сыпкае. Ч. ваду. Ч. каўшом пясок.

2. пераноснае значэнне: Набываць, браць адкуль-н. (кніжнае). Ч. веды. Ч. сілы. || аднакратны дзеяслоў: чарпануць. || назоўнік: чэрпанне. || прыметнік: чарпальны.
Чэрствы
прыметнік
1. Засохлы, цвёрды, сухі, нясвежы. Ч. хлеб. Чэрствая булка.

2. пераноснае значэнне: Нячулы, бяздушны. Ч. чалавек. Чэрствая душа. || назоўнік: чэрствасць.
Чэсаны
назоўнік
Мяккія і тонкія валёнкі з часанай воўны.
Чэсны
прыметнік
1. Праўдзівы, прамы; добрасумленны. Ч. чалавек. Ч. ўчынак.

2. Заснаваны на правілах чэсці, добрапрыстойнасці. Чэснае жыццё. Чэснае імя.

3. Маральна чысты, цнатлівы. Чэснае слова — выраз, які ўпэўнівае ў праўдзівасці чаго-н. || назоўнік: чэснасць.
Чэсць
назоўнік | жаночы род
1. Вартыя павагі і гордасці маральныя якасці чалавека; яго адпаведныя прынцыпы. Справа чэсці.

2. Добрая, незаплямленая рэпутацыя чалавека. Бараніць ч. свайго імя.

3. Цнатлівасць, нявіннасць (пра жанчын).

4. Слава, павага, пашана. Госці ведалі, каму аказваць ч. Ч. таму, хто самааддана працуе. Аддаць чэсць каму — прывітаць ваеннага, прыклаўшы руку да галаўнога ўбору. Пара і чэсць знаць (размоўнае) — пара закончыць што-н.
Чэхі
назоўнік | мужчынскі род
Заходнеславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Чэхіі. || жаночы род: чэшка. || прыметнік: чэшскі.
Чэчэнцы
назоўнік | мужчынскі род
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Чэчэнскай Рэспублікі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі. || жаночы род: чэчэнка. || прыметнік: чэчэнскі.
Чэшкі
назоўнік | жаночы род
Спартыўныя тапачкі на лёгкай (звычайна на ласінай) падэшве для заняткаў гімнастыкай.
2009–2019. Беларусь, Менск.