РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 52
Чалавеча
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Ужыв. як ветлівы зварот да незнаёмага мужчыны. Адкуль ты, чалавеча?
Чалавечны
прыметнік
Дастойны чалавека, уважлівы, чулы, душэўны; гуманны. Чалавечныя адносіны да людзей. Ён паступіў чалавечна (прыслоўе) ў гэтай сітуацыі. || назоўнік: чалавечнасць.
Чалавечы
прыметнік
1. гл. чалавек.

2. Тое, што і чалавечны. Чалавечыя адносіны. Паступіць па-чалавечы (прыслоўе).
Чалавечына
назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае | неадабральнае | жартаўлівае
Тое, што і чалавек (у 1 і 3 знач.).
Чалавечына
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Мяса чалавека як ежа для драпежных звяроў.
Чалеснікі
назоўнік
Адтуліна, жарало за прыпечкам у печы. Чыгун ледзь пралез у ч. || прыметнік: чалеснічны і чалеснікавы.
Чаліць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне
Прыцягваючы, прымацоўваць чалам. Ч. баржу. || назоўнік: чаленне.
Чалма
назоўнік | жаночы род
Мужчынскі галаўны ўбор у мусульман: доўгі кавалак тканіны, абгорнуты некалькі разоў вакол галавы. || прыметнік: чалмовы.
Чало
назоўнік | ніякі род | высокае
Лоб. Высокае ч.
Чалядзін
назоўнік | мужчынскі род | гістарычнае
1. Дваровы чалавек, слуга ў панскім доме.

2. Той, хто належыць да чэлядзі (у 1 знач.).
2009–2019. Беларусь, Менск.