РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 52
Чалядзінец
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і чалядзін (у 1 знач.). || жаночы род: чалядзінка.
Чаляднік
назоўнік | мужчынскі род | устарэлае
Рамеснік у цэхавага майстра ў феадальных гарадах Беларусі, Літвы, Полыпчы. || прыметнік: чалядніцкі.
Чамадан
назоўнік | мужчынскі род
Дарожная скрынка (са скуры, фібры і пац.) з адкідным вечкам і ручкай для перавозкі рэчаў і багажу. || памяншальная форма: чамаданчык. || прыметнік: чамаданны. Ч. настрой (пераноснае значэнне калі думаюць ужо толькі пра зборы, пра ад'езд; размоўнае жартаўлівае).
Чаму
прыслоўе
1. пытальнае. З якой прычыны. Чаму ты спазніўся?

2. адноснае. Ужыв. ў якасці злучальнага слова ў дапаўняльных сказах і адпавядае словам: па якой прычыне. Хварэў, чаму і не прыйшоў. З. злучнік: Далучае сказы са значэннем выніку і адпавядае словам: таму, у выніку гэтага.
Чаму-небудзь
прыслоўе
Па якой-небудзь прычыне.
Чамусь
прыслоўе | размоўнае
Тое, што і чамусьці.
Чамусьці
прыслоўе
Па нейкай прычыне, чагосьці. Усе сабраліся, а ён чамусьці не прыйшоў.
Чамярыца
назоўнік | жаночы род
Травяністая ядавітая лугавая расліна сямейства лілейных, з тоўстым карэнішчам, буйным востраканечным лісцем і мяцёлкамі кветак. || прыметнік: чамярычны. Ч. корань.
Чан
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Вялікая драўляная або металічная пасудзіна, якая нагадвае бак. || прыметнік: чанавы. Ч. пасол рыбы.
Чапацца
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Дакранацца, датыкацца да чаго-н. Не чапайся!

2. Прыставаць да каго-н. Віця прасіў не чапацца, а то паскардзіцца настаўніцы.
2009–2019. Беларусь, Менск.