РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 52
Чапаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Ісці павольна, не спяшаючыся. Давялося ч. звыш дваццаці кіламетраў.
Чапаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Дакранацца, датыкацца да каго-, чаго-н. Не чапай рукамі!

2. Браць, карыстацца (размоўнае). Не чапай майго нічога.

3. Закранаць, турбаваць, крыўдзіць (размоўнае). Не чапай яго, няхай спіць.

4. Умешвацца ў чые-н. справы, прыставаць да каго-н. (размоўнае). Не чапай дзяцей, хай гуляюць.

5. Знішчаць, вынішчаць, прыносіць шкоду каму-, чаму-н. Воўк падышоў блізка, але авечак не чапаў.
Чапец
назоўнік | мужчынскі род
Лёгкі галаўны ўбор у выглядзе шапачкі, завязанай пад барадой, які раней насілі замужнія жанчыны. || памяншальная форма: чэпчык. || прыметнік: чапечны і чапцовы.
Чапіцца
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Прыдзірацца, прыставаць да каго-н. Чаго ты чэпішся да яго?
Чапіць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Закрануць, зачапіць. Куля чапіла косць нагі.
Чапля
назоўнік | жаночы род
Вялікая балотная птушка сямейства галянастых з вялікай дзюбай і доўгай шыяй.
Чапляцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Кранаць, датыкацца, зачэпліваючы што-н. Кузаў машыны чапляўся за галіны.

2. Хапацца, трымацца за што-н.; падчэплівацца, павісаць на чым-н. Ч. на плот. Дзяцел чапляецца кіпцюрамі за кару. Ч. на падножку трамвая.

3. пераноснае значэнне: Імкнуцца любым чынам утрымаць, зберагчы што-н.; выкарыстаць усе сродкі, магчымасці для дасягнення чаго-н. Усё старое ўпарта чапляецца за жыццё.

4. пераноснае значэнне: Прыставаць, прыдзірацца да каго-, чаго-н. (размоўнае). Чаго ты да мяне чапляешся? || назоўнік: чаплянне.
Чапляць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Тое, што і чапляцца (у 1 знач.).

2. Падчэпліваць, браць чым-н. вострым. Ч. скварку на відэлец.

3. Вешаць (размоўнае). Ч. фіранкі.

4. Надзяваць што-н. непатрэбнае, лішняе (размоўнае). Яна што папала чапляе на сябе. || закончанае трыванне: перачапляць. || назоўнік: чаплянне.
Чапрак
назоўнік | мужчынскі род
Найбольш тоўстая і моцная частка скуры на спіне жывёлы, што ідзе на выраб падэшвы і на тэхнічныя патрэбы. || прыметнік: чапрачны.
Чапурысты
прыметнік | размоўнае
Які любіць чапурыцца, прыбірацца. || назоўнік: чапурыстасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.