РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 52
Чапурыцца
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Прыхарошвацца, прыбірацца. Дзяўчаты чапурыліся на гулянне. || закончанае трыванне: прычапурыцца.
Чапурыць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Прыхарошваць, прыбіраць. || закончанае трыванне: прычапурыць.
Чапяла
назоўнік | жаночы род
Спецыяльна загнутая на канцы лапатачка з ручкай для захоплівання гарачай скаварады. || прыметнік: чапяльны і чапельны.
Чапяльнік
назоўнік | мужчынскі род
Ручка чапялы.
Чара
назоўнік | жаночы род | устарэлае | паэтычнае
Шкляная пасудзіна для піцця віна, часта з рознымі ўпрыгожаннямі. || памяншальная форма: чарачка.
Чараваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Паводле забабонных уяўленняў: уздзейнічаць чарамі, магічнымі прыёмамі на людзей.

2. пераноснае значэнне: Захапляць, вабіць, узбуджаць подзіў. Дзяўчына чаравала ўсіх сваёй прыгажосцю. || назоўнік: чараванне.
Чаравікі
назоўнік | мужчынскі род
Невысокі, да шчыкалаткі і крыху вышэй, скураны абутак на шнурках. || памяншальная форма: чаравічкі. || прыметнік: чаравічны.
Чарада
назоўнік | жаночы род
1. Статак, гурт жывёл аднаго віду. Ч. авечак. Ч. кароў.

2. Гурт. натоўп (людзей). Ч. хлопчыкаў. Ч. мужчын.

3. Рад аднародных прадметаў, істот, якія размяшчаюцца або рухаюцца адзін за адным. Ч машын. Ч. хмар. Думкі плылі чарадой (пераноснае значэнне).

4. Чарга, месца, час каго-н. у якім-н. парадку (размоўнае). Заўтра яго ч. пасвіць кароў.
Чарадзей
назоўнік | мужчынскі род
1. Вядзьмар, чараўнік (устарэлае).

2. пераноснае значэнне: Той, хто зачароўвае, захапляе чым-н. || жаночы род: чарадзейка. || прыметнік: чарадзейскі.
Чарадзейны
прыметнік
1. Які валодае магічнай, звышнатуральнай сілай. Чарадзейнае зелле.

2. Які захапляе, чаруе. Чарадзейная сіла слова. || назоўнік: чарадзейнасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.