РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 2 3 4 5
Шкада
прыслоўе
1. Пра пачуццё жалю, спагады і пад. да каго-, чаго-н. Ш. хворай сястры. Ш. глядзець на яго.

2. выказнік: Пра нежаданне аддаць, страціць і пад. што-н. Мне нічога не ш. для вас. Гадка з'есці і ш. кінуць (прымаўка). З. выказнік, са злучнікамі «што», «калі» ці без іх. Даводзіцца пашкадаваць. Ш., што яны не прыедуць. 4. пабочн. На жаль. З'ездзіць бы, ды, ш., часу няма!
Шкадаванне
назоўнік | ніякі род
1. Пачуццё смутку аб чым-н. страчаным, непапраўным, засмучэнне з прычыны чаго-н. непажаданага. Ш. аб незваротнай страце.

2. Спагада, спачуванне. Адчуваць ш. да каго-н. Зірнуць на каго-н. са шкадаваннем.
Шкадаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Адчуваць жаль, спагаду да каго-н. Ш. бежанцаў.

2. каго-што і чаго. Берагчы, ашчаджаць, скупіцца, не даваць. Людзі не шкадавалі жыцця для абароны айчыны. Ш. грошы або грошай. З. Смуткаваць, бедаваць з прычыны чаго-н. Ш. аб зробленых памылках. Шкадую, што не пайшоў у тэатр. 4. Не адважвацца што-н. зрабіць. Я шкадую зразаць гэта дрэва. || закончанае трыванне: пашкадаваць.
Шкадлівы
прыметнік
1. Які прыносіць шкоду, шкодны. Шкадлівае паветра.

2. Які робіць шкоду, гарэзлівы, памаўзлівы. Ш. кот. || назоўнік: шкадлівасць.
Шкадлівы
прыметнік
Які шкадуе, выказвае спагаду, жаль. Ш. голас. || назоўнік: шкадлівасць.
Шкала
назоўнік | жаночы род
1. Лінейка або табліца з дзяленнямі ў розных прыборах. Ш. прыёмніка.

2. Сістэма лікаў, велічынь ва ўзыходным і сыходным парадку (спецыяльны тэрмін). Ш. заработнай платы. || прыметнік: шкальны.
Шкалярства
назоўнік | ніякі род | размоўнае | неадабральнае
Несамастойны, начотніцкі падыход да чаго-н. || прыметнік: шкалярскі.
Шканцы
назоўнік | спецыяльны тэрмін
Месца ў сярэдняй частцы верхняй палубы ваенных караблёў, дзе адбываюцца агляды, цырымоніі і пад. Каманда выстраена на шканцах. || прыметнік: шканцавы. Ш. журнал (суднавы журнал).
Шкарлупіна
назоўнік | жаночы род
Цвёрдая абалонка чаго-н. (яйца, арэха). Замыкацца ў сваёй шкарлупіне (пераноснае значэнне: замыкацца ў вузкім коле сваіх інтарэсаў, перажыванняў).
Шкарлятына
назоўнік | жаночы род
Заразная хвароба, пераважна ў дзяцей, якая суправаджаецца болем у горле, сыпам і далейшым лушчэннем скуры. || прыметнік: шкарлятынавы і шкарлятынозны. Шкарлятынавая эпідэмія. Шкарлятынозная высыпка.
2009–2019. Беларусь, Менск.