РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 2 3 4 5
Шкарпэткі
назоўнік | жаночы род
Кароткія панчохі, якія не даходзяць да калена. || прыметнік: шкарпэтачны. Панчошна-шкарпэтачныя вырабы.
Шкатулка
назоўнік | жаночы род
Невялікая скрыначка з вечкам для захоўвання дробных рэчаў.Музычная шкатулка — механічны завадны музычны інструмент у выглядзе скрыначкі, з якой гучыць якая-н. мелодыя. || прыметнік: шкатулачны.
Шквал
назоўнік | мужчынскі род
Раптоўны моцны парыў ветру, які суправаджаецца звычайна навальнічным ліўнем. Ш. смеху (пераноснае значэнне). Ш. агню (пераноснае значэнне: пра моцны артылерыйскі агонь). || прыметнік: шквальны і шквалісты. Шквальны (шквалісты) вецер. Шквальны агонь кулямётаў (моцны, масіраваны).
Шкельца
назоўнік | ніякі род
1. гл. шкло.

2. Асколак або кавалак шкла. Шкельцы лужын (пераноснае значэнне). З. множны лік: Акуляры або пенснэ (размоўнае). Надзець шкельцы.
Шкілет
назоўнік | мужчынскі род
1. Сукупнасць касцей, якія ствараюць цвёрдую аснову цела чалавека і жывёл. Ш. чалавека. На яго страшна глянуць: ш. (пра вельмі худога чалавека).

2. пераноснае значэнне: Аснова, каркас. Ш. будынка. || прыметнік: шкілетны.
Шкіпер
назоўнік | мужчынскі род
1. Капітан несамаходнага карабля.

2. Капітан камерцыйнага судна (устарэлае).

3. На марскіх суднах: асоба, адказная за маёмасць на палубе. || прыметнік: шкіперскі.
Шкіпінар
назоўнік | мужчынскі род
Вадкасць з едкім пахам, якая здабываецца перагонкай смалы хвойных дрэў. || прыметнік: шкіпінарны.
Шкірка
назоўнік | жаночы род
Узяць (схапіць) за шкірку каго (размоўнае) — за частку адзення, якая прымыкае да шыі, за каўнер, за заднюю частку шыі ўзяць; таксама пераноснае значэнне: прымяніць насілле, прымус.
Шкіў
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Кола з шырокім абадом, дэталь раменнай або канатнай перадачы руху. || прыметнік: шкіўны.
Шкла
прыстаўка
Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «шкло...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. шклавар, шклавата, шклавырабы, шкланітка, шклапластык, шклапосуд, шкларэз, шклатара.
2009–2019. Беларусь, Менск.