РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 2 3 4 5
Шкода
назоўнік | жаночы род
1. Пашкоджанне, урон, страта. Зрабіць шкоду гаспадарцы. Без шкоды для справы. Зрабіць на шкоду каму-н.

2. Страта, прычыненая жывёлай, патрава і месца на зямлі, дзе жывёла можа зрабіць патраву. Цяля нарабіла ў агародзе шкоды.
Шкода
безасабовая форма | выказнік
Тое, што і шкада. Мне ш. траціць часу. Ш., што я туды не з'ездзіў. Мне трапіць туды, ш., не выпадае.
Шкодзіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Прыносіць шкоду1 (у 1 знач.). Алкаголь шкодзіць здароўю.Не шкодзіць або не шкодзіла б каму з інфінітывам: — неабходна, нядрэнна б зрабіць што-н. Не шкодзіла б нам з'ездзіць на мора. || закончанае трыванне: нашкодзіць.
Шкоднасць
назоўнік | жаночы род
1. гл. шкодны.

2. Шкодныя для здароўя ўмовы вытворчасці (афіцыйнае). Ільготы за ш.
Шкоднік
назоўнік | мужчынскі род
1. Насякомае, якое прыносіць шкоду раслінам. Шкоднікі злакаў.

2. Чалавек, які прычыняе шкоду, зло народным, дзяржаўным інтарэсам са злачыннай мэтай, дыверсант. || прыметнік: шкодніцкі.
Шкодніцтва
назоўнік | ніякі род
Злачынная, шкодніцкая дзейнасць.
Шкодны
прыметнік
Які прыносіць шкоду1 (у 1 знач.), небяспечны. Ш. для здароўя клімат. Курыць шкодна (безасабовая форма ў знач. выказнік:). Шкодная тэорыя. || назоўнік: шкоднасць.
Школа
назоўнік | жаночы род
1. Навучальная ўстанова (пераважна пра пачатковую або сярэднюю). Хадзіць у школу. Будынак школы. Вясковая ш. Вячэрняя ш. Рамесная ш. Ш.-інтэрнат. Вышэйшая ш. (пра вышэйшыя навучальныя ўстановы).

2. пераноснае значэнне: Вывучка, дасягнуты ў чым-н. вопыт, а таксама тое, што дае такую вывучку, вопыт. Ш. жыцця. Прайсці армейскую школу.

3. Напрамак у галіне навукі, майстэрства і пад. Жыновічаўская ш. цымбалістаў. Стварыць сваю школу ў навуцы. || прыметнік: школьны.
Школьнік
назоўнік | мужчынскі род
Вучань пачатковай ці сярэдняй школы. || жаночы род: школьніца. || прыметнік: школьніцкі.
Школьніцкі
прыметнік
1. гл. школьнік.

2. Уласцівы школьніку, несур'ёзны, няварты дарослага чалавека. Школьніцкая гарэзлівасць. || назоўнік: школьніцтва.
2009–2019. Беларусь, Менск.