РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 2 3 4 5
Школьнічаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Паводзіць сябе па-школьніцку. || назоўнік: школьнічанне.
Шкумат
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Абрывак, абрэзак (тканіны, скуры і пац.). Ш. матэрыі. || прыметнік: шкуматны.
Шкуматаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Матляннем, тузаннем у розныя бакі рваць, імкнуцца парваць на часткі. Сабака шкуматаў прасціну. || аднакратны дзеяслоў: шкуматнуць. || закончанае трыванне: пашкуматаць. || назоўнік: шкуматанне.
Шкура
назоўнік | жаночы род
1. Скура з поўсцю, знешняе покрыва цела жывёл; скура з поўсцю, знятая з забітай жывёлы. На жывым мядзведзі шкуры не купляй (прыказка). З аднаго вала дзвюх шкур не дзяруць (прыказка). Ласіная ш. Ратаваць сваю шкуру (пераноснае значэнне: ратаваць сябе, не думаючы пра іншых; размоўнае пагардлівае). Быць у чыёй-н. шкуры (пераноснае значэнне: быць у чыім-н. становішчы, звычайна дрэнным, незайздросным; размоўнае). Воўк у авечай шкуры (пераноснае значэнне: пра злога жорсткага чалавека, які прыкінуўся лагодным). Шкуру (дзве шкуры, сем шкур і пад.) драць, лупіць з каго-н. (пераноснае значэнне: абіраць, жорстка эксплуатаваць каго-н.; размоўнае). На сваёй шкуры зведаць, адчуць што-н. (зведаць што-н. дрэннае на сабе, на сваім вопыце; размоўнае). Шкуру спусціць з каго-н. (моцна збіць, караючы, а таксама, пераноснае значэнне, наогул жорстка абысціся з кім-н., пакараць каго-н.; размоўнае).

2. Пра подлага, нізкага чалавека, вымагальніка і шкурніка (размоўнае пагардлівае). || памяншальная форма: шкурка. || прыметнік: шкурны.
Шкурадзёр
назоўнік | мужчынскі род
1. Рабочы бойні, які здзірае шкуры з забітых жывёл.

2. пераноснае значэнне: Пра скнарнага гандляра, спекулянта і пад., жывадзёр.
Шкурка
назоўнік | жаночы род
1. гл. шкура.

2. Папера ці тканіна з нанесеным на яе слоем абразіўнага матэрыялу, якая прымяняецца для шліфавання, зачысткі вырабаў.
Шкурнік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | пагардлівае
Пра чалавека, які клапоціцца толькі пра асабістую выгаду, не думаючы пра іншых. || жаночы род: шкурніца. || прыметнік: шкурніцкі.
Шкурніцтва
назоўнік | ніякі род
Паводзіны шкурніка. || прыметнік: шкурніцкі.
Шкурны
прыметнік
1. гл. шкура.

2. Заснаваны на імкненні толькі да асабістых выгад, інтарэсаў на шкоду інтарэсам грамадства, своекарыслівы (размоўнае пагардлівае). Шкурныя намеры.
2009–2019. Беларусь, Менск.