РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 2 3 4
Шлагбаум
назоўнік | мужчынскі род
Пад'ёмная ці рухомая перакладзіна для адкрывання і закрывання шляху на пераездах, заставах.
Шлак
назоўнік | мужчынскі род
Застылыя рэшткі пасля выплаўкі металу з руды. || прыметнік: шлакавы.
Шлакабетон
назоўнік | мужчынскі род
Бетон з сумесі цэменту, пяску і шлаку. || прыметнік: шлакабетонны.
Шланг
назоўнік | мужчынскі род
Гнуткая труба для адводу, усмоктвання, пералівання і пад. вадкасцей, газу, сыпучых рэчываў. Ссыпаць збожжа цераз ш. Пажарны ш. || прыметнік: шлангавы.
Шлейка
назоўнік | жаночы род
1. Стужка ці палоска тканіны, перакінутая цераз плячо, якая падтрымлівае спадніцу, ліфчык і пад. 2, Падцяжкі. Штаны на шлейках. || прыметнік: шлеечны.
Шлейф
назоўнік | мужчынскі род
1. Доўгі падол жаночай сукенкі, які цягнецца ззаду.

2. пераноснае значэнне: Тое, што цягнецца, сцелецца за чым-н. (спецыяльны тэрмін). Вадзяны ш. за цеплаходам. Ш. газу.

3. Комплекс навясных і прычапных агрэгатаў да самаходнай машыны (спецыяльны тэрмін). Ш. машын для трактара. || прыметнік: шлейфны і шлейфавы.
Шлем
назоўнік | мужчынскі род
1. Старажытны металічны воінскі галаўны ўбор, які ахоўваў галаву ад удараў, стрэл. 2, Спецыяльны галаўны ўбор лётчыкаў, танкістаў, спартсменаў і інш., а таксама асаблівы галаўны ўбор для аховы ад сонечных прамянёў. Скураны ш. Коркавы ш. 3. Спецыяльнае прыстасаванне, якое ахоўвае галаву і ізалюе яе ад навакольнага асяроддзя. Вадалазны ш. Кіслародны ш. (які забяспечвае паступленне кіслароду).
Шлемафон
назоўнік | мужчынскі род
Шлем лётчыкаў, касманаўтаў, танкістаў з прыстасаваннямі для ўключэння ў перагаворныя і інш. устройствы. || прыметнік: шлемафонны.
Шлёнка
назоўнік | жаночы род
Авечка танкашэрснай пароды, а таксама футра і воўна яе. || прыметнік: шлёнскі. Шлёнская парода авечак.
Шлёпанцы
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Хатнія туфлі, звычайна без заднікаў.
2009–2019. Беларусь, Менск.