РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 2 3 4
Шмалец
назоўнік | мужчынскі род
Гусіны тлушч. || прыметнік: шмальцавы. Шмальцавая мазь.
Шмальцаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Запэцкваць, вымазваць чым-н. тлустым, ліпкім. Ш. целагрэйку. || закончанае трыванне: вышмальцаваць. || назоўнік: шмальцаванне.
Шманаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
І не шманае (размоўнае) — не звяртае ніякай увагі, не рэагуе, захоўвае поўны спакой.
Шмараванне
назоўнік | ніякі род | размоўнае
1. гл. шмараваць.

2. Лячэбная мазь, лякарства. Прыгатаваць ш. нанач.
Шмараваць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Націраць, намазваць каго-, што-н.; праціраць, ачышчаючы што-н. Ш. варам дратву. Ш. шкло.

2. Церціся, зачэпліваючыся за што-н. у час руху, цягнучыся па чым-н. Кола шмаравала аб бакавіну тарантаса. || закончанае трыванне: нашмараваць. || зваротны стан: шмаравацца. Ш. шкіпінарам. || закончанае трыванне: нашмаравацца. || назоўнік: шмараванне.
Шмаравоз
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | лаянкавае
Неахайны чалавек, мурза.
Шмаргануць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. гл. шморгаць.

2. Хутка, непрыкметна пайсці, прашмыгнуць (размоўнае). Ш. за дзверы.
Шмат
прыслоўе
1. Вялікая колькасць, дастатковая колькасць каго-, чаго-н., многа. Ш. працуе. Ш. часу прайшло. Працы ў мяне цяпер ш. (у знач. выказнік:). Ці ш. людзей сабралася?

2. У спалучэнні з прым. і прыслоўе вышэйш. ст. азначае: значна, намнога. Ён ш. маладзейшы за мяне.

3. У спалуч. з адноснымі займеннікамі абазначае: многія, многае. Ш. каму расказала пра гэта. Ш. якія падзеі адбыліся за гэты час.
Шмат
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Абрывак, адарваны кавалак чаго-н. Валяліся шматы паперы.
Шмат
прыстаўка
Першая частка складаных слоў у знач. шмат1, многа, напр. шматвопытны, шматвяковы, шматгалосы, шматскладовы, шматкаляровы.
2009–2019. Беларусь, Менск.