РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1
Шнарыць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Шукаць навобмацак або заходзіць, заглядваць у розныя месцы, шукаючы каго-, што-н. Ш. па закутках. Ш. вачамі (пільна ўглядацца, шукаць позіркам). || назоўнік: шнаранне.
Шніцэль
назоўнік | мужчынскі род
Тонкая адбіўная ці рубленая катлета.
Шнур
назоўнік | мужчынскі род
1. Кручаная ці вітая тонкая вяроўка. Нацягнуць ш. Ш. з адвесам (у будаўнікоў, муляроў і пад.).

2. Электрычны провад, які складаецца з некалькіх ізаляваных жыл (спецыяльны тэрмін).

3. Вогнеправодны жгут, які перадае іскру выбуховаму рэчыву (спецыяльны тэрмін). Дэтануючы ш.

4. Чарада (птушак); шэраг аднародных прадметаў, размешчаных адзін за адным. Паляцеў ш. гусей. Цягнуцца шнурам фурманкі.

5. Вузкая палоска зямлі. Араць свой ш. || прыметнік: шнуравы.
Шнуравацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Зацягваць на сабе што-н. шнуруючы. Ш. ў гарсэт. || закончанае трыванне: зашнуравацца. || назоўнік: шнураванне.
Шнураваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Сцягваць шнурком. Ш. чаравікі.

2. Прашываць шнурам. Ш. інвентарную кнігу.

3. Часта хадзіць, ездзіць узад і ўперад (размоўнае). Ш. па вёсцы. || закончанае трыванне: зашнураваць і прашнураваць. || назоўнік: шнураванне і шнуроўка. || прыметнік: шнуравальны.
Шнурок
назоўнік | мужчынскі род
Тонкі шнур (у 1, 4 і 5 знач.), невялікі шнур. Шнуркі з чаравікаў. Ш. слядоў на снезе. Зямля была пабіта на шнуркі.
Шнуроўка
назоўнік | жаночы род
1. гл. шнураваць.

2. Шнур на адзенні, абутку, а таксама само прашнураванае месца. Распусціць шнуроўку на сукенцы. || прыметнік: шнуровачны.
Шныпарыць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Заглядваць у розныя месцы, шукаючы, высочваючы каго-, што-н. Ш. па кладоўках.

2. Хадзіць, рухацца сюды-туды, у розных напрамках. Па вуліцы шныпараць сышчыкі. || назоўнік: шнынаранне.
Шнырыць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1, Тое, што і шнарыць.

2. Тое, што і шныпарыць (у 2 знач.). || назоўнік: шныранне.
2009–2019. Беларусь, Менск.