РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 2
Шок
назоўнік | мужчынскі род
Агульнае цяжкае парушэнне функцый арганізма ў выніку моцнага фізічнага пашкоджання ці псіхічнага ўзрушэння. У сгпане шоку. Траўматычны ш. || прыметнік: шокавы.
Шолах
назоўнік | мужчынскі род
Лёгкае ледзь чутнае шапаценне, шорах, шоргат. Ш. дрэў.
Шолудзі
назоўнік
Заразнае скурнае захворванне, а таксама струпы, сып, якія паяўляюцца пры гэтым захворванні на скуры пад валасамі.
Шомпал
назоўнік | мужчынскі род
Стрыжань для чысткі і змазвання канала ствала ручной агнястрэльнай зброі, а таксама, у старажытнасці, для забівання з дула зарада ў пісталеты і стрэльбы. Даць шомпалаў (пакараць, наносячы ўдары такімі стрыжнямі; устарэлае). || прыметнік: шомнальны.
Шорах
назоўнік | мужчынскі род
Глухі гук ад трэння, лёгкага дакранання да чаго-н. Ш. сухога лісця.
Шоргат
назоўнік | мужчынскі род
Слабы, невыразны шум ад руху, трэння аднаго прадмета аб другі. Ш. пілы.
Шоргаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Утвараць шоргат, з шумам праводзіць чым-н. Шыны аўтамабіляў шоргалі па асфальце. Ш. мятлой па тратуары.

2. Хадзіць, не падымаючы ног. Не шоргай ботамі. Хопіць ш. па хаце.

3. Шукаць навобмацак, мацаць. Ш. упоцемку па дзвярах. || аднакратны дзеяслоў: шаргануць і шоргнуць. || назоўнік: шорганне.
Шорсткі
прыметнік
1. Шурпаты, агрубелы, калючы, цвёрды. Ш. асфальт. Шорсткая далонь. Ш. снег.

2. пераноснае значэнне: Рэзкі рашучы, з цвёрдым характарам. Ш. чалавек. || назоўнік: шорсткасць.
Шорты
назоўнік
Род кароткіх (вышэй каленяў) штаноў. Мужчынскія ш.
Шорхат
назоўнік | мужчынскі род
Глухі гук, шум ад руху, трэння, лёгкага дакранання. Ш. лісця. Ш. ног.
2009–2019. Беларусь, Менск.