РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 2 3 4 5
Шпага
назоўнік | жаночы род
Халодная колючая зброя з прамым доўгім клінком. Скрыжаваць шпагі (пачаць паядынак, бой; таксама пераноснае значэнне; кніжнае). || прыметнік: шпажны.
Шпагат
назоўнік | мужчынскі род
1. Моцная тонкая вяроўка.

2. У гімнастыцы: фігура, пры якой ногі спартсмена, што сядзіць, шырока рассунуты і выцягнуты ў адну прамую лінію. || прыметнік: шпагатны.
Шпажыст
назоўнік | мужчынскі род
Спартсмен — фехтавальшчык на шпагах. || жаночы род: шпажыстка.
Шпак
назоўнік | мужчынскі род
Невялікая пералётная птушка атрада вераб'іных з цёмным апярэннем. || памяншальная форма: шпачок. || прыметнік: шпаковы і шпачыны.
Шпаклёўка
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
1. гл. шпакляваць.

2. Замазка, якой шпаклююць.
Шпакляваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне
Замазваць, запаўняць трэшчыны, шчыліны спецыяльным саставам перад паліроўкай, фарбаваннем. Ш. сцены. Ш. падлогу. || закончанае трыванне: зашпакляваць. || назоўнік: шпакляванне і шпаклёўка. || прыметнік: шпаклёвачны. Шпаклёвачныя работы.
Шпакоўня (шпакоўніца)
назоўнік | жаночы род
Жыллё для шпакоў у выглядзе невялікай будачкі, прымацаванай на доўгай жэрдцы ці на дрэве каля дома. || прыметнік: шпакоўніцкі.
Шпалера
назоўнік | жаночы род
1. множны лік: Матэрыял у выглядзе шырокіх палос узорыстай паперы для абклейкі сцен у жылых памяшканнях.

2. Шарэнга войск па баках руху каго-н.

3. Рад дрэў, хмызняку па баках дарогі (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: шпалерны.
Шпалы
назоўнік | жаночы род
1. Масіўныя папярочныя драўляныя або жалезабетонныя брусы, на якія ўкладваюць рэйкі.

2. адзіночны лік: Неафіцыйная назва знака адрознення (у выглядзе прамавугольніка) на пятліцах у старшага каманднага сасгаву Савецкай Арміі да 1943 г. (размоўнае). З трыма шпаламі на пятліцах. || прыметнік: шпальны.
Шпана
назоўнік | жаночы род | размоўнае | зборны назоўнік | пагардлівае
Злачынцы, жулікі, бадзягі.
2009–2019. Беларусь, Менск.