РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Штаб
назоўнік | мужчынскі род
1. Орган кіравання войскамі, а таксама асобы, якія ўваходзяць у яго. Генеральны ш. Ш. дывізіі. Ш. палка.

2. неран. Кіруючы орган чаго-н. Ш. новабудоўлі. || прыметнік: штабны.
Штаб (штаб-)
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да штаба (у 1 знач.), напр. штаб-афіцэр, штаб-кватэра, штаб-ротмістр.
Штаб-афіцэр
назоўнік | мужчынскі род
У царскай і некаторых замежных арміях: афіцэр у чыне палкоўніка, падпалкоўніка і маёра. || прыметнік: штаб-афіцэрскі.
Штаб-кватэра
назоўнік | жаночы род
1. Месца размяшчэння вайсковага штаба.

2. пераноснае значэнне: Галоўнае месца збораў, сходаў якой-н. арганізацыі. Штаб-кватэра ААН.
Штаб-ротмістр
назоўнік | мужчынскі род
У царскай арміі: афіцэрскі чын у кавалерыі і жандармерыі, роўны штабс-капітану, а таксама асоба, якая мае гэты чын. || прыметнік: штабротмістрскі.
Штабель
назоўнік | мужчынскі род
Правільна складзены рад чаго-н. Ш. цэглы. Укладваць штабялямі. || прыметнік: штабельны.
Штабіст
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Штабны афіцэр. || прыметнік: штабісцкі.
Штабнаваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне
Прашываць, прастрочваць што-н. (звычайна на машынцы). Ш. збрую. || закончанае трыванне: праштабнаваць. || назоўнік: штабнаванне.
Штабнік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Тое, што і штабіст.
Штабс-капітан
назоўнік | мужчынскі род
У царскай арміі: афіцэрскі чын у пяхоце, артылерыі і інжынерных войсках, рангам вышэйшы за паручніка і ніжэйшы за капітана, а таксама асоба, якая мае гэты чын. || прыметнік: штабс-капітанскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.