РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 2 3 4
Шуба
назоўнік | жаночы род
1. Зімовае верхняе адзенне з футра. Лісіная ш.

2. Поўсцевае покрыва некаторых жывёл. Ш. вавёркі. || прыметнік: шубны.
Шугаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Гарэць яркім полымем, палаць; вырывацца адкуль-н. (пра полымя і пад.); палымнець. Шугаў пажар. Шугае агонь. З акон шугала полымя. Над лесам шугае зарыва. На дварэ шугала вясна (пераноснае значэнне).

2. Прыліваць да твару (пра кроў). Кроў шугае ў твар.

3. Парывіста дзьмуць, урывацца куды-н. (пра дым, пару і пад.). Цяпло шугае ў твар.

4. Падкідаць на руках, гайдаць, гушкаць. Ш. імянінніка.

5. Рэзка падымацца ўгору, узлятаць. Птушкі шугаюць угару. Велічныя сосны шугаюць у неба (пераноснае значэнне: высяцца).

6. Добра расці, буяць. Шугае расліннасць. || аднакратны дзеяслоў: шугануць. || назоўнік: шуганне.
Шукаемы
прыметнік
У матэматыцы: які неабходна вызначыць, устанавіць. Шукаемая велічыня. Знайсці шукаемае (назоўнік).
Шукальнік
назоўнік | мужчынскі род
1. Чалавек, заняты пошукам, здабываннем чаго-н. Ш. жэньшэню. Шукальнікі алмазаў. Ш. прыгод.

2. Прыстасаванне ў розных прыборах, якое аблягчае знаходжанне якога-н. прадмета, аб'екта (спецыяльны тэрмін). Ш. у фотаапараце. || жаночы род: шукальніца. || прыметнік: шукальніцкі.
Шукальны
прыметнік
1. Які выказвае пошук каго-, чаго-н. Шукальныя рухі.

2. Які імкнецца здабыць чыю-н. прыхільнасць, спагаду. Ш. погляд.
Шуканне
назоўнік | ніякі род
1. гл. шукаць.

2. Імкненне да чаго-н. новага, старэнні знайсці новыя шляхі (у навуцы, мастацтве). Творчыя шуканні.
Шуканы
прыметнік
Якога шукаюць, які неабходна адшукаць. Знайсці шуканую кнігу.
Шукаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Старацца знайсці або выявіць. Ш. у поцемках клячку. Ш. неабходную кнігу. Ш. праўду. Ш. вачамі каго-н. (старацца ўбачыць).

2. Старацца атрымаць. Ш. заступніцтва. Ш. работу або работы. Ш. дапамогі.

3. Імкнуцца да новага (у навуцы, мастацтве). || назоўнік: шуканне.
Шула (шуло)
назоўнік | ніякі род
1. Бервяно ці тоўсты брус з высечанымі пазамі, замацаваны ў чым-н. вертыкальна. Хата на шулах, без вуглоў.

2. Слуп ці брус, на які падвешваецца створка варот. Навесіць вароты на шулы.
Шулер
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які ў картачнай гульні выкарыстоўвае махлярскія прыёмы, а таксама (пераноснае значэнне) увогуле махляр. || прыметнік: шулерскі. Ш. прыём (таксама пераноснае значэнне: махлярскі, несумленны).
2009–2019. Беларусь, Менск.