РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 2 3 4 5 6 7 8
Шчабятаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Спяваць (пра ластавак, шчыглоў і некаторых птушак).

2. пераноснае значэнне: Гаварыць хутка, безупынна (пра дзяцей, маладых жанчын; размоўнае жартаўлівае). || назоўнік: шчэбет і шчабятанне.
Шчабятуха
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. Птушка, якая безупынна шчабеча. Ластаўка-ш.

2. пераноснае значэнне: Пра дзяўчынку, маладую жанчыну, якія няспынна гавораць (размоўнае жартаўлівае).
Шчадрэц (шчадроўкі)
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | устарэлае
Звычай адзначаць вечар напярэдадні Новага года, сам гэты вечар і песня, якая спяваецца ў гэты вечар. || прыметнік: шчадрэцкі і шчадроўскі.
Шчака
назоўнік | жаночы род
1. Бакавая частка твару ад скулы да ніжняй сківіцы. Чырвоныя шчокі. Пацалаваць у шчаку.

2. Бакавая плоская частка чаго-н. (спецыяльны тэрмін). Ш. сякеры. || памяншальная форма: шчочка. || прыметнік: шчочны. Шчочная мышца.
Шчакасты
прыметнік | размоўнае
Які мае тоўстыя, пульхныя шчокі (у 1 знач). Ш. хаопец. || назоўнік: шчакастасць.
Шчаміць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Сціскаць што-н. паміж чым-н. Перавясла шчэміць руку.
Шчаніцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Раджаць (пра сабаку, ваўчыцу, лісу і некаторых іншых жывёл). || закончанае трыванне: ашчаніцца. || назоўнік: шчаненне.
Шчанюк
назоўнік | мужчынскі род
1. Тое, што і шчаня.

2. пераноснае значэнне: Пра маладога, неспрактыкаванага чалавека і як лаянка (размоўнае). Як ты размаўляеш са старэйшымі, ш.!
Шчаня (шчанё)
назоўнік | ніякі род
Дзіцяня сабакі, а таксама ваўчыцы, лісы і пад., а таксама (размоўнае грубае) пра дзіця. || прыметнік: шчанячы.
Шчапаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Адколваць тонкімі слаямі (дрэва). Ш. лучыну. || назоўнік: шчапанне. || прыметнік: шчапальны.
2009–2019. Беларусь, Менск.