РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 2 3 4 5 6 7 8
Шчуплы
прыметнік
Мізэрны, слабы, худы. Шчуплае цельца. || назоўнік: шчупласць.
Шчыгляня (шчыглянё)
назоўнік | ніякі род
Птушаня шчыгла.
Шчыгол
назоўнік | мужчынскі род
Маленькая пеўчая птушка сямейства ўюрковых з яркім апярэннем. || прыметнік: шчыглячы.
Шчыгрын
назоўнік | мужчынскі род
Мяккая казіная або авечая (першапачаткова асліная) скура з адмысловым узорам на няроўнай паверхні. || прыметнік: шчыгрынавы.
Шчыкалатка
назоўнік | жаночы род
Сучляненне касцей галёнкі з касцямі ступні, якое выдаецца па баках нагі. || прыметнік: шчыкалатачны.
Шчыкаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Тое, што і шчыпаць. || незакончанае трыванне: вышчыкаць. || аднакратны дзеяслоў: ушчыкнуць. || назоўнік: шчыканне.
Шчыкетнік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Тое, што і штыкетнік.
Шчыкеты
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і штыкеты.
Шчыкеціна
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Тое, што і штыкеціна.
Шчыліна
назоўнік | жаночы род
1. Вузкая прадаўгаватая адтуліна. Шчыліны ў асфальце. Глядзельная ш. Галасавая ш. (вузкая прастора паміж галасавымі звязкамі).

2. Сховішча ад асколкаў снарада, бомб у выглядзе траншэі. Схавацца ў шчыліну. || памяншальная форма: шчылінка. || прыметнік: шчылінны.
2009–2019. Беларусь, Менск.