РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 2 3 4 5 6 7 8
Шчылісты
прыметнік
Які мае шмат шчылін, дзірак. Шчылістыя дзверы. || назоўнік: шчылістасць.
Шчыльнасць
назоўнік | жаночы род
1. гл. шчыльны.

2. Маса цела, заключаная ў адзінцы яго аб'ёму (спецыяльны тэрмін). Ш. вады.
Шчыльнець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Станавіцца больш шчыльным (у 1 і 3 знач.). || закончанае трыванне: пашчыльнець.
Шчыльны
прыметнік
1. З цесна злучанымі часцінкамі або які змяшчае вялікую колькасць чаго-н. у малым аб'ёме, прасторы. Шчыльная тканіна. Шчыльна (прыслоўе) зачыніць дзверы. Шчыльныя слаі атмасферы. Шчыльнае насельніцтва. Ш. плот.

2. Цесны, з абмежаванай прасторай. Шчыльная пасудзіна.

3. пераноснае значэнне: Насычаны якімі-н. мерапрыемствамі, падзеямі. Ш. графік мерапрыемстваў. || назоўнік: шчыльнасць.
Шчымець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Востра балець, пячы ад драпін, раздражнення і пад. або ныць, балець тупым болем. Шчыміць рука ад драпін. Шчымела сэрца (таксама пераноснае значэнне: пра душэўныя перажыванні).

2. Выклікаць адчуванне прыгнечанасці, нуды і пад. У грудзях ад крыўды шчымела. || назоўнік: шчымленне.
Шчымлівы
прыметнік
1. Які выклікае раздражненне, рэзкі боль. Ш. пах.

2. Тупы, ныючы (пра боль).

3. Моцны, неадольны, які хвалюе. Шчымлівае жаданне. || назоўнік: шчымлівасць.
Шчыпацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Шчыпаць (у 1 знач.) каго-н. або шчыпаць адзін аднаго.

2. Тое, што і шчыпаць (у 2 знач.). || назоўнік: шчыпанне.
Шчыпаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Зашчамляць да болю скуру пальцамі. Ш. за лыткі.

2. Выклікаць адчуванне болю, свербу, пякоты і пад. Мароз шчыпле шчокі. Гарчыца шчыте язык. Крыўда шчыпала сэрца (пераноснае значэнне: прыносіла душэўны боль.).

3. Зашчамляючы чым-н. (пальцамі, зубамі), аддзяляць. Ш. вішні. Конь шчыпаў траву. Ш. валакно. || закончанае трыванне: абшчыпаць і ашчыпаць. || аднакратны дзеяслоў: ушчыпнуць і шчыпнуць. || назоўнік: шчыпок. || назоўнік: шчыпанне, абшчыпванне і ашчыпванне. || прыметнік: шчыпальны. Шчыпальная машына (у прадзільнай вытворчасці).
Шчыпковы
прыметнік
Пра музычныя інструменты: такі, з якога гукі здабываюцца шчыпком пальцаў або спецыяльнай цвёрдай пласцінкай. Шчыпковыя струнныя інструменты (арфа, гітара, гуслі, мандаліна і пад.).
Шчыпцы
назоўнік
Інструмент для сціскання, схоплівання ў выглядзе двух змацаваных на шарніры стрыжняў. Хірургічныя ш. Ш. для арэхаў. || прыметнік: шчыпцовы.
2009–2019. Беларусь, Менск.