РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 2 3 4 5 6 7 8
Шчыпчыкі
назоўнік
Маленькія шчыпцы.
Шчыраваць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Дбайна, старанна, рупна рабіць што-н.; завіхацца каля чаго-н. Сяляне ўсё жыццё шчыруюць. Ш. на ўборцы сена. || назоўнік: шчыраванне.
Шчыры
прыметнік
1. Які выражае сапраўдныя пачуцці, праўдзівы, адкрыты. Ш. чалавек. Шчырае прызнанне. Гаварыць шчыра (прыслоўе). Сказаць ад шчырага сэрца.

2. Задушэўны, інтымны. Шчырая размова.

3. Сардэчны, душэўны. Шчырая сяброўка.

4. Пазбаўлены прытворства. Шчырае шкадаванне.

5. Старанны; верны, адданы, заўзяты. Шчырая праца. Ш. змагар за светлую будучыню. Ш. следапыт.

6. Просты, даверлівы. Ш. чалавек, усяму верыць.

7. Які складаецца з аднолькавых парод дрэў (пра лес, бор); без дамешак, прымесей. Ш. бор. Шчырае золата. Шчырая праўда — сама праўда. || назоўнік: шчырасць.
Шчыт
назоўнік | мужчынскі род
1. Прадмет старажытнай ручной зброі ў выглядзе круглаватай прамавугольнай плоскасці (з дрэва, металу і пад.) для засцярогі ад удараў, стрэл. Са шчытом вярнуцца (пераноснае значэнне: пераможцам; высокае). На шчыце вярнуцца (пераноснае значэнне: пераможаным; высокае). Падняць на ш. каго-н. (пераноснае значэнне: залішне расхваліць; высокае).

2. Агароджа, прыстасаванне ў выглядзе металічных пліт, збітых дошак і пад. Ш. артылерыйскай гарматы. Супрацьснежныя шчыты.

3. Франтон двухскатнага даху.

4. Вялікая мішэнь для артылерыйскай стральбы на моры (спецыяльны тэрмін).

5. Дошка, на якой змяшчаюцца прадметы для паказу, аглялу. Шчыты з дыяграмамі. Ш. для насценгазеты.

6. Дошка, на якой зманціраваны вымяральныя і кантрольныя электрапрыборы. Ш. кіравання. Размеркавальны ш.

7. Верхняя рухомая частка пласціны для рэгулявання ўзроўню вады (спецыяльны тэрмін).

8. У будаўніцтве зборных канструкцый: гатовая частка сцяны, перакрыцця, загароды і пад.

9. Устройства для праходкі тунэля (спецыяльны тэрмін). Праходка шчытом. 10. Прыстасаванне, на якім умацавана карзіна ддя гульні ў баскетбол (спецыяльны тэрмін). || памяншальная форма: шчыток. || прыметнік: шчытавы.
Шчытападобны
прыметнік
Які мае форму шчыта. Шчытападобная залоза (залоза ўнугранай сакрэцыі).
Шчытны
прыметнік
Тое, што і шчыльны (у 1 знач.). Ш. плот. || назоўнік: шчытнасць.
Шчэбень
назоўнік | мужчынскі род
Раздроблены камень для будаўнічых работ. || прыметнік: шчэбеневы.
Шчэлепы
назоўнік
Тое, што і жабры. || прыметнік: шчэлепны.
Шчэнная
прыметнік
Пра сабаку, ваўчыцу, лісу: цяжарная. Ш. сука.
Шчэпа
назоўнік | жаночы род
1. Чаранок высокагатунковага дрэва, які ўстаўляецца ў расшчэпленую частку расліны для прышчэпкі.

2. Прышчэпленая расліна. || прыметнік: шчэпавы.
2009–2019. Беларусь, Менск.