РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 2 3
Шэдэўр
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Выключны па сваіх вартасцях твор мастацтва, літаратуры, майстэрства. Шэдэўры архітэктуры.
Шэзлонг
назоўнік | мужчынскі род
Лёгкае рассоўнае крэсла з накатай спінкай і доўгім сядзеннем, з матэрыі, у якім адпачываюць паўлежачы. Пляжны ш. || прыметнік: шэзлонгааы.
Шэйк
назоўнік | мужчынскі род
Эксцэнтрычны парны танец.
Шэйх
назоўнік | мужчынскі род
1. У арабскіх краінах: галава роду, старэйшына абшчыны.

2. У мусульман: асоба, якая належыць да вышэйшага духавенства, вучоны-багаслоў, прававед.
Шэльма
назоўнік | мужчынскі і жаночы род
Махляр, круцель; нягоднік, паганец. || прыметнік: шальмоўскі.
Шэльф
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Прыбярэжная мелкаводная частка акіяна вакол мацерыка (з глыбінямі да 200 м). Кантынентальны ш. || прыметнік: шэльфавы. Шэльфавая зона.
Шэнкель
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Унутраная, звернутая да каня частка нагі конніка ад калена да шчыкалаткі, якая дапамагае кіраваць канём. Даць шэнкеля (моцна націснуць шэнкелямі).
Шэпт
назоўнік | мужчынскі род
1. Ледзь чутная гутарка, пры якой гукі вымаўляюцца без удзелу галасавых звязак. Гаварыць шэптам. Ш. хваль (пераноснае значэнне).

2. Погаласка, чутка, якія перадаюцца па сакрэту. Пра гэта ўжо пусцілі ш. Шэпты хату губяць (прыказка; разбураюць уклад, уносяць разлад).

3. Набор слоў, якія паводае забабонных уяўленняў маюць чарадзейную сілу, заклінанне (размоўнае). Лячыць шэптамі.
Шэра (шэра-)
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.: 1) шэры (у і знач.), з шэрым адценнем, напр. шэра-блакітны, шэра-жамчужны, шэра-зялёны; 2) шэры (у 1 знач.) у спалучэнні з іншым асобным колерам, напр. шэра-жоўты, шэра-залацісты.
Шэравокі
прыметнік
З шэрымі вачамі.
2009–2019. Беларусь, Менск.