РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 2 3
Шэрыф
назоўнік | мужчынскі род
У мусульман: ганаровае званне асобы, якая нібыта вядзе сваё паходжанне ад Магамета.
Шэсце
назоўнік | ніякі род
Урачыстае праходжанне, працэсія. Першамайскае ш.
Шэсць
лічэбнік
Лік, лічба і колькасць 6. || парадкавы лічэбнік: шосты. Шостае пачуццё (інтуітыўнае адчуванне).
Шэсцьдзесят
лічэбнік
Лік і колькасць 60. Пад ш. каму-н. (хутка будзе шэсцьдзесят гадоў). За ш. каму-н. (больш чым шэсцьдзесят гадоў). || парадкавы лічэбнік: шасцідзесяты.
Шэсцьсот
лічэбнік
Лік і колькасць 600. || парадкавы лічэбнік: шасцісоты.
Шэф
назоўнік | мужчынскі род
1. Кіраўнік, начальнік. Ш. паліцыі.

2. Пра начальніка ў адносінах да падначаленых (размоўнае).

3. Арганізацыя, якая ўзяла шэфства над кім-, чым-н. Завод — ш. калгаса. || прыметнік: шэфскі.
Шэф-повар
назоўнік | мужчынскі род
Старшы повар. || прыметнік: шэф-поварскі.
Шэфства
назоўнік | ніякі род
Грамадская дзейнасць па аказанню культурнай, вытворчай і інш. дапамогі. Браць ш. над кім-н. || прыметнік: шэфскі.
Шэфстваваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Быць шэфам (у 3 знач.). Ш. над школай-інтэрнатам.
2009–2019. Беларусь, Менск.