РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 78
Шапачнік
назоўнік | мужчынскі род
Майстар, які шые шапкі. || жаночы род: шапачніца.
Шапка
назоўнік | жаночы род
1. Галаўны ўбор, звычайна цёплы, мяккі. Зімовая ш. У шапцы або без шапкі (таксама наогул з пакрытай ці не пакрытай галавой). Валасы шапкай (пра пышныя валасы). На злодзеі і ш. гарыць (прыказка пра вінаватага ў чым-н. чалавека, які сам сябе выдае чым-н.). Па Сеньку і ш. (прымаўка пра таго, хто не заслугоўвае лепшага). Шапкамі закідаем (ужыв., калі выхваляюцца чым-н., у знач.: лёгка адолеем, пераможам).

2. пераноснае значэнне: Тое, што мае форму купала. Шапкі хвой. Снегавыя шапкі дрэў.

3. Тое, што і шапачка (у 2 знач.). Ш. баравіка.

4. Загаловак буйным шрыфтам, агульны для некалькі артыкулаў у газеце, а таксама назва ўстановы-выдаўца, серыі і пад., якая змяшчаецца на тытульным лісце кнігі над загалоўкам (спецыяльны тэрмін). Бюлетэнь выдаецца пад шапкай міністэрства.

5. Верхні брус над дзвярамі, акном для мацавання іх (спецыяльны тэрмін). Па шапцы даць каму (размоўнае) — выгнаць, зняць з работы. На разбор шапак (прыйсці, паспець, з'явіцца і пад.) (размоўнае) — к канцу, калі ўсе разыходзяцца, усё скончылася. Шапка валіцца (размоўнае) — пра што-н. надта высокае. Шапка расце на галаве (размоўнае) — пра вялікі страх. || памяншальная форма: шапачка. || зневажальная форма: шапчына. || прыметнік: шапачны і шапкавы. На шапачны разбор прыйсці, паспець і пад. (тое, што і на разбор шапак). Шапачнае знаёмства (выпадковае; размоўнае).
Шапкаваць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Уніжальна прасіць каго-н. аб чым-н.

2. Рабалепстваваць, нізкапаклоннічаць; вітацца, знімаючы шапку. || назоўнік: шапкаванне.
Шаптала
назоўнік | жаночы род
Сушаныя на сонцы абрыкосы або персікі з костачкамі.
Шаптацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Гаварыць паміж сабой шэптам. Шапталіся ў кутку суседкі. || назоўнік: шаптанне.
Шаптаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Гаварыць шэптам. Ш. на вуха каму-н. Ш. малітвы. || аднакратны дзеяслоў: шапнуць. || назоўнік: шаптанне.
Шаптун
назоўнік | мужчынскі род
1. Чалавек, які шэпчацца.

2. пераноснае значэнне: Пляткар, распаўсюджвальнік чутак.

3. Знахар, чараўнік (устарэлае). || жаночы род: шаптуха.
Шапялявіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Тое, што і шапяляць. || назоўнік: шапяляўленне.
Шапялявы
прыметнік
1. Які вымаўляе свісцячыя гукі (с, з) падобна да шыпячых (ш, ж). Шапялявае дзіця.

2. Пра свісцячыя зычныя гукі: які вымаўляецца блізка да шыпячых. Ш. гук. Шапялява (прыслоўе) вымаўляць «с». || назоўнік: шапялявасць.
Шапяляць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Гаварыць невыразна, з шапялявым адценнем. || назоўнік: шапялянне.
2009–2019. Беларусь, Менск.